У артыкуле «Борис Тихамиров провел личный прием граждан в Орше» распавядаецца пра тое, што да сенатара прыйшлі людзі, якіх турбуе стан дарогі да гаражнага кааператыва, адсутнасць гарачага водазабеспячэння ў адным з дамоў у самым цэнтры горада. Таксама былі «пытанні асабістага характару», піша газета.
Але што прапанаваў Барыс Ціхаміраў для іх вырашэння, застаецца незразумелым. Бо рэгіянальнае інтэрнэт-выданне абмяжоўваецца агульнымі фразамі: «Сенатор выслушал просьбы, предложения и жалобы обратившихся. Пояснения даны по каждому из озвученных вопросов. На встрече присутствовали также ответственные специалисты райисполкома, предприятий и организаций района». Матэрыял на сайце ўтрымлівае цэлы фотарэпартаж, дзе на здымках увасобленыя чыноўнікі з заклапочанымі тварамі і кіпамі папер.
У заключэнні аўтар тэкста Вадзім Краўчанка цытуе словы самога Барыса Ціхамірава: «Приемы граждан для сенаторов очень важны, ведь они обеспечивают обратную связь с людьми». Застаюцца патанні: а ў чым важнасць такіх прыёмаў для людзей, ці вырашаюцца іхныя пытанні, узнятыя на ўзроўні Савета Рэспублікі?
Юрый Пахалонкін