Як лічуць ініцыятары звароту дарожнае пакрыццё ў Воршы па вуліцы 4-й Заводскай ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Так, дарожнае пакрыццё на гэтай вуліцы мае наступныя дэфекты: уся дарога пакрыта выбоінамі; як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын; перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці; разам з адсутнасцю абсталяваных пешаходных шляхоў — пешае перамяшчэнне па вуліцы ўяўляецца задачай нетрывіяльнай, і магчыма толькі ў гумавых ботах.
На думку жыхароў вуліцы, дарожнае пакрыццё на ўчастку, названым вышэй, не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам. У разбураным стане і абочаны, хада па іх спалучаная з шэрагам цяжкасцяў, некаторыя разбурэнні абочын небяспечныя. Такі стан робіць зусім немагчымай хадзьбу для маламабільных грамадзян.
Патрабаванне грамадзян аснавана на арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Закон абавязвае выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
Таму людзі, якія падпісалі зварот, патрабуюць ад адказных чыноўнікаў Оршанскага райвыканкаму
правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця аўтамабільнай дарогі на вуліцы 4-й Заводскай ўу Воршы. Акрамя таго, вызначыць і пакараць асоб, якія малі дачыненне да правядзення рамонтных работ на гэтай дарозе, але пры гэтым марудзілі справу да таго моманта, што карыстацца дарогай стала немагчыма.
Раман Грэчка