Праблемнай застаецца, і нават становіцца больш вострай, тэма здароўя. Гэта і "класічныя" пытанні - якасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання (хвалюе 40% рэспандэнтак, прычым летась гэтая лічба была на 9,4 % меншай), эпідэміялагічная сітуацыя (хвалюе 16,1%, апытаных, у параўнанні з мінулым годам "плюс" 5,8 %), рост п'янства і наркаманіі (22%, "плюс" 9,1% адносна леташніх паказчыкаў).
Стабільнай ( і дастаткова вялікай) застаецца доля жанчын, якія адчуваюць хваляванне з-за міжнароднай абстаноўкі (каля 39%).
Ключавымі жыццёвымі каштоўнасцямі рэспандэнтак застаюцца сям'я, дзеці (87,4%) і здароўе (74,7%).
Арцём Паўлаў
Пятніца, 08 Сакавік 2024
Жанчын Віцебшчыны хвалююць рост коштаў і праблемы з медычным абслугоўваннем. А таксама міжнародная абстаноўка
Віцебскае аддзяленне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў падзялілася з гарадской газетай «Витьбичи» вынікамі анлайн-апытанняў, якія дэманструюць стаўленне жанчын да розных аспектаў жыцця. Так, кошты на прадукты і тавары першай неабходнасці лічаць самай важнай праблемай 55% адсоткаў апытаных жанчын, а тарыфы на камунальныя паслугі хвалююць кожную чацвёртую рэспандэнтку. Фінансавую стабільнасць і дабрабыт як адзін з жыццёвых арыенціраў выдзяляе кожная трэцяя жанчына.