Паводле Івана Чарняўскага, начальніка аддзела прымусовага выканання Браслаўскага раёна, цяпер на тэрыторыі Браслаўскага раёна жывуць 52 чалавекі, абавязаныя да выплаты расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. З іх толькі 36 асоб працаўладкавана, 4 з'яўляюцца пенсіянерамі, 2 знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, 4 - у ЛПП, 2 пакрываюць выдаткі ў добраахвотным парадку, 1 знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці і аплачвае выдаткі, 3 чалавекі не пакрываюць выдаткі ў сувязі са знаходжаннем у вышуку.
Сума, якая падлягае да выплаты абавязанымі асобамі, якія працуюць, складала на канец кастрычніка 134,4 тысяч рублёў, з якой кампенсавана 119,26 тысяч рублёў або 88,4%.
Практычна адзіным спосабам кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, паводле Івана Чарняўскага, з'яўляецца ўтрыманне грашовых сродкаў з заработнай платы абавязаных асоб. На падставе Палажэння аб працаўладкаванні бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, зацверджанага пастановай Саўміна ад 26.01.2007 № 105 (з наступнымі зменамі), органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вызначаюць адну або некалькі арганізацый для працаўладкавання абавязанай асобы такім чынам, каб заработная плата такой асобы дазваляла забяспечыць поўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па аплаце расходаў на ўтрыманне дзяцей і за ім захоўвалася 30 працэнтаў заработнай платы.
“Аднак перапрацаўладкаваць абавязаных асоб на больш высокааплатнае месца не ўяўляецца магчымым, бо яны не маюць адпаведнай адукацыі, матывацыі ў пакрыцці выдаткаў, а таксама ў сувязі з адсутнасцю вакантных месцаў у арганізацыях”, - кажа начальнік аддзела прымусовага выканання Браслаўскага раёна.
На падставе п. 5 Дэкрэта па ісках мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або ўпаўнаважаных імі арганізацый абавязаныя асобы могуць быць выселены ў судовым парадку з займаемых імі жылых памяшканняў дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду з прадастаўленнем іншых жылых памяшканняў меншай плошчы і (або) саступаючым ім па сваіх спажывецкіх якасцях, у тым ліку па-за межамі дадзенага населенага пункта, на тэрмін, указаны ў рашэнні суда.
Паводле Івана Чарняўскага, за час дзеяння Дэкрэта № 18 у адносінах да абавязаных асоб, якія жывуць на тэрыторыі раёна, здавалася жыллё толькі адной такой асобы.
“У рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта задзейнічаны розныя дзяржаўныя органы, і толькі пры цесным іх узаемадзеянні будзе дасягнута адна з асноўных мэт - поўнае пакрыццё абавязанымі асобамі спагнаных з іх расходаў у бюджэт краіны”, - падсумаваў напрыканцы начальнік аддзела прымусовага выканання Браслаўскага раёна.
Ігар Навіцкі