Ключы ад хаты захоўваліся ў сваякоў Змітра, хату адчынілі ў прысутнасці панятых. Кампутараў ці іншай аргтэхнікі там, вядома ж, не было. Як не было і ў глыбоцкай кватэры журналіста, дзе ператрус правялі 6 снежня. У кватэру сілавікі трапілі з дапамогай МНС праз балкон, але цяпер яна стаіць зачыненая і апячатаная. Паводле надпісаў на пячатках, ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБОПіКа.
Зміцер Лупач, які вымушана жыве ў Польшчы, нават не ведае, у межах якой справы праводзіліся гэтыя ператрусы. Але згадвае, што апошні час праз Telegram яму паступалі пагрозы ад невядомых асобаў. Нехта пад нікам «Михаил Романов» пісаў журналісту, каб ён «перастаў займацца лухтой» і, «пакуль яшчэ не перайшоў рысу», звяртаўся ў камісію па вяртанні, каяўся і прязджаў у Беларусь.
Алеся Волат