Аўторак, 28 Лістапад 2023

Сістэма аховы здароўя Віцебшчыны мае шэраг праблем, якія хутка не вырашыць не ўяўляецца магчымым

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Цяпер у арганізацыях аховы здароўя вобласці працуе 4990 урачоў і амаль 13,7 тысячы сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Але цяпер праз аб'явы ў СМІ медустановы шукаюць не менш як 350 урачоў-спецыялістаў, што складае 7 працэнтаў ад усіх існуючых вакансій.

З мэтай далейшага павышэння ўкамплектаванасці кадрамі заключана 268 дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй і 228 дагавораў - з сярэдняй спецыяльнай медадукацыі.

Усяго ў вобласці абслугоўвае насельніцтва каля 150 машын хуткай меддапамогі. Установам аховы здароўя ў лістападзе ўлады перадалі ключы ад 66 аўтамабіляў, а ў снежні ў вобласць чакаецца паступленне яшчэ 33 аўтамабіляў, набытых па цэнтралізаванай дзяржаўнай закупцы.

Па афіцыйных дадзеных, на 1 верасня ў замене тазасцегнавых суставаў мелі патрэбу больш за 1,6 тысячы жыхароў Віцебскай вобласці.

А за восем месяцаў аперацый на суставах у рэгіёне было зроблена ўсяго каля 330-ці.

Яшчэ 1,4 тысячы чалавек чакалі новыя каленныя суставы, а вось прааперавана такіх пацыентаў з пачатку года толькі 123. Ёсць магчымасці колькасць такіх аперацый нарасціць, але гэтаму перашкаджае не рытмічная пастаўка імплантатаў.

У вобласці функцыянуе 340 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, рашэнняў па закрыцці або рэарганізацыі ФАПаў не прымалася, але адкрываць новыя ўлады лічаць немэтазгодным.

Ягор Саблін