Аўторак, 13 Чэрвень 2023

Віцебская міліцыя вырашыла, што мусіць мець свой персанаж-талісман. І абвясціла конкурс

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Кірыл Нікалаеў Кірыл Нікалаеў

У конкурсе ўзялі ўдзел 50 работ, выкананых у розных тэхніках. Абавязковай умова было, каб пры малюнку была тлумачальная запіска наконт задумкі аўтара. Пераможцам конкурсу стаў 11-гадовы віцебскі школьнік Кірыл Нікалаеў, які даслаў некалькі сваіх мастацкіх твораў, і адзін з іх прызнаны найлепшым.

Кірыл Нікалаеў атрымаў дыплом ад намесніка начальніка МУС Віцебскага аблвыканкаму Сяргея Завадскага. Хлопчыку далі абяцанне, што распрацоўка талісмана па ягонаму малюнку ўжо распачалася, і неўзабаве ён убачыць свет, перадае Тэлеграм-канал «Милиция Витебщины». Аднак арганізатары конкурсу не паведамляюць, што за выява будзе ўвасоблена ў персанажы-талісмане. Гэтаксама не паведамляецца, як гэты персанаж-талісман будзе выкарыстоўвацца: ці іх растыражуюць і раздадуць кожнаму супрацоўніку міліцыі ў якасці элемента формы, ці персанаж-талісман будзе стаяць у кабінетах кіраўніцтва, ці гэта ўвогуле будзе раставая лялька, каб весяліць дзяцей на гарадскіх святах...

Невядома таксама, калі яго змогуць убачыць жыхары Віцебшчыны, і ці ўбачаць увогуле.

Феліцыян Красоўскі