На працягу трохдзённага маштабнага святкавання "цудоўнай перамогі на Дзвіне" было праведзена 11 масавых мерапрыемстваў з удзелам жыхароў горада, работнікаў Музея беларускага кнігадрукавання, Полацкага краязнаўчага музея, выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўную ролю ў святкаванні юбілейнай даты адыгралі супрацоўнікі Цэнтра рускай мовы, гісторыі і культуры, які быў пампезна адкрыты 2 чэрвеня 2022 г. адбылося ў Полацкім калегіуме.
У зале для цырымоній гарадскога аддзела запісу грамадзянскага стану ў гонар перамогі рускай зброі над “французскімі захопнікамі” быў праведзены Гарадскі баль, а ў канцэртнай зале мясцовага ўніверсітэта адбыўся канцэрт класічнай музыкі 19 стагоддзя.
На плошчы Свабоды 8 кастрычніка, каля Помніка героям Айчыннай вайны 1812 года, адбыўся ўрачысты цырыманіял і рэканструкцыя бою за Полацк з удзелам ваенна-гістарычных клубаў Беларусі і Расіі.
Усе мерапрыемствы былі прафінансаваны з мясцовага бюджэту і Прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Павел Жукаў