Цяжка сказаць, як набыццё гэтых вайсковых навыкаў суадносіцца з паняткам «міратворцы», тым больш, калі вядзецца пра дзяцей і падлеткаў. Сама сутнасць праекту «Школа міру», заснаваная Беларускім фондам міру, выглядае расплывістай і неканкрэтнай.
Прыкладам, у віцебскай «Школе міру» №28, якая стала першай такой школай у абласным цэнтры, «знакавымі» мерапрыемствамі лічаць «прыняцце навабранцаў у міратворчы атрад», касцюміраваныя ўрокі гісторыі, дапамогу прытулку для бадзяжных жывёлаў, ліставанне з ЮНЕСКА і ААН, правядзенне святаў да Дня маці і г.д. А ў праграме абласнога злёту юных «міратворцаў», значацца такія імпрэзы, як вакальны конкурс «Голас міру» і акцыя «Полотнище мира», для якой кожная каманда прывязе з сабой па два кавалкі блакітнай тканіны з аплікацыяй голуба – сімвала міра і надпісу «Мир во всем мире». Кавалкі тканіны будуць сшытыя разам, «каб паказаць адзінства і непарушнасць міру». Сумнёўны выхаваўчы патэнцыял гэтай акцыі цалкам адлюстроўвае няўцямны сэнс усяго праекту.
Між тым,паводле старшыні абласной арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Тацццяны Туманавай, “школа XXI века должна отвечать следующим принципам: учить знать, учить уметь, учить жить, а главное учить сотрудничать. Сейчас это особенно актуально. Ведь мы все понимаем, что дети - наше будущее. И от того с какими взглядами, насколько миролюбивыми они войдут во взрослую жизнь, зависит наше общее будущее”.
Вельмі слушныя словы, якія асабліва актуальна гучаць у сённяшняй палітычнай сітуацыі. Да выхавання вучняў паводле такіх прынцыпаў мусіць імкнуцца кожная навучальная ўстанова, незалежна ад таго, ці гэта “Школа міру”, ці не. Аднак памкненне навучыць юных “міратворцаў” ваяваць наўпрост супярэчыць абвешчанаму прынцыпу пра тое, што “Школы міра” закліканы выхоўваць дабрыню і гуманізм.
Феліцыян Красоўскі