Жыхар Новаполацка Яўген Вільскі — член партыі «Народная грамада». Наваполацкі суд 25 чэрвеня пакараў каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Яўгена Вільскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яўген сядзеў у Наваполацкім ЦІПе
Гэты Вільскі тыповы палітык «новай хвалі» мае вялікія амбіцыі ў палітычнай сферы і яго асабістыя якасці даюць падставы меркаваць, што Яўген зможа іх рэалізаваць. Цяпер знаходзіцца за межамі краіны ў вымушанай эміграцыі.
Ураджэнка Віцебска вядомая ў Беларусі і за яе межамі жанчына-палітык Вольга Карач, нягледзячы на сваю маладосць, ужо адбылася як выбітная грамадская дзяячка і бясспрэчны лідэр.
У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб'яднанне (ініцыятыву) "Сёмая грань".
Атрымлівала імянную стыпендыю імя А. С. Пушкіна, якой была пазбаўлена за палітычную актыўнасць – удзел у незарэгістраваным руху “Зубр”.
21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатара ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію "Наш Дом" (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна - сябра Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў.
Працуючы настаўнікам, патрапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах.
У сакавіку 2002 года "Свабодныя навіны+" прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі.
У сакавіку 2003 года абрана дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання.
У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком выкрадзеных на працы ў Нямеччыну).
Ініцыятар і арганізатар вялізнай колькасці разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія "Асцярожна, міліцыя!", бестэрміновая кампанія "Наш Дом" — дэпутатаў да адказу!", рэспубліканская акцыя па ўладкаванні могілак "Кветкі замест быльніка", фестываль добрага настрою "Эндарфін", фестываль "Жаночая рыбалка-2010", удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і многае іншае.
У жніўні 2010 года атрымала прэстыжную Міжнародную Радабойльскую прэмію "За мужнасць" (Radebeuler Courage Preis). Месца пастаяннага пражывання - Рэспубліка Літва.
Павел Жукаў