У цэлым колькасць зарэгістраваных у Віцебскай вобласці злачынстваў скарацілася больш як на 11 працэнтаў, колькасць пацярпелых ад іх знізілася амаль на 7 працэнтаў, а загінуўшых - на 8 працэнтаў.
У той жа час у пракуратуры адзначылі рост асобных катэгорый злачынстваў: махлярстваў - больш за 30%, у сферы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі - звыш 20%, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў - больш за 15%.
Пераслед уладамі палітычна актыўных грамадзян, па так званых «народных» крымінальных артыкулах, застаўся на адным і тым жа максімальным, з пачатку падзеяў 2020 года, узроўні.
Алег Кунін