Чацвер, 30 Ліпень 2020

Пракуратура: колькасьць злачынстваў на Віцебшчыне зьнізілася на 11%

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Пракуратура Віцебскай вобласьці. Фота: prokuratura.gov.by Пракуратура Віцебскай вобласьці. Фота: prokuratura.gov.by

Колькасьць злачынстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці скарацілася на 11%, у тым ліку ў сфэры крымінальнага вышуку на 6,2%, паведамляе абласная пракуратура. Найбольшае зьніжэньне ўзроўню злачыннасьці адбылося за кошт зьмяншэньня крадзяжоў, атрыманьня хабару, злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, незаконнага абароту наркотыкаў.

Між тым, у першым паўгодзьдзі 2020 году вырасла колькасьць крадзяжоў з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, несанкцыянаваных доступаў да кампутарнай інфармацыі. Раскрывальнасьць злачынстваў, зарэгістраваных у сфэры высокіх тэхналёгіяў, па-ранейшаму застаецца нізкая, зазначаюць у пракуратуры Віцебскай вобласьці.

Таксама павысілася колькасьць вымаганьняў, махлярстваў, выкраданьняў транспартных сродкаў, невыкананьня судовых пастаноў аб пазбаўленьні права займаць пэўныя пасады.

Адбыўся рост злачынстваў, учыненых непаўнагадовымі і зь іх удзелам.

У пракуратуры адзначаюць, што найбольш складанай апэратыўная абстаноўка застаецца ў Віцебскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім раёнах, а таксама ў горадзе Наваполацку.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.