Найлепшай у эканамічным росьце стала Менская вобласьць: плюс 6,7% СРП за студзень–жнівень. Іншыя паказалі меншы рост: Берасьцейская – на 2,7%, Гарадзенская – на 1,1%, Гомельская – на 1,3%, у Менску ж СРП вырас на 1,9%. У Віцебскай вобласьці СРП упаў на 1,4%, у Магілёўскай – на 1,1%.
Агульны валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень–жнівень вырас на 1,6%, да таго за 2016 год упаў на 2,6%.
Беларускія ўлады разьлічваюць на рост ВУП на 1,7% за 2017 год. Міжнародныя ж структуры прагназуюць падзеньне эканомікі за 2017 год: Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця – на 0,5%, МВФ – на 0,8%, Сусьветны банк – на 1%.
На 2018 год урад Беларусі мае аптымістычны і кансэрватыўны сцэнары для эканомікі, але нават кансэрватыўны даволі аптымістычны паводле міжнародных мерак.
Паводле svaboda.org