Панядзелак, 12 Верасень 2016

За 5 гадоў Сьледчы камітэт у Віцебскай вобласьці расьсьледаваў больш за 31 тысячу крымінальных спраў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

7 верасьня ў залі Віцебскай абласной філярмоніі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі зь пяцігадовым юбілеем, які 12 верасьня адзначае Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

За пяць мінулых гадоў сьледчымі Віцебшчыны скончанае папярэдняе сьледзтва больш як па 31 тысячы крымінальных спраў, зь якіх перададзеныя ў суд звыш 25 тысяч; пакрытая страта на суму 199,4 мільярду недамінаваных рублёў, што складае больш за 76% ад сумы шкоды, прычыненай дзеяньнямі абвінавачаных, пра гэта на сустрэчы распавёў начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь Уладзімер Шалухін ў сваім вітальным звароце да гасьцей, калегаў і вэтэранам сьледчых органаў.

75 супрацоўнікаў, якія праходзяць службу ў Віцебскай вобласьці, за мінулыя 5 гадоў былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі – мэдалямі «За бездакорную службу» і за ахову грамадзкага парадку.

«Упэўнены, што супрацоўнікі ўпраўленьня Сьледчага камітэту, тэрытарыяльных сьледчых падразьдзяленьняў надалей будуць пасьпяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі, уносіць годны і важкі ўклад у справу ўмацаваньня законнасьці і забесьпячэньня стабільнасьці ў грамадзтве. Бо дэвіз Сьледчага камітэту “Закон... Справядлівасьць... Айчына...”» – гэтак падвёў вынік свайму выступу спадар Шалухін.

Затым ён павіншаваў сьледчых вобласьці і ўручыў узнагароды супрацоўнікам, якія найбольш адзначыліся, у першую чаргу – ганаровыя граматы і падзякі старшыні Сьледчага камітэту.

Словы падзякі і віншаваньняў пачулі сьледчыя і ад памочніка прэзыдэнта па Віцебскай вобласьці Аляксандра Пазьняка. Старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімер Цярэнцьеў пасьля слоў віншаваньня таксама ўручыў некалькім супрацоўнікам граматы і падзякі. Адзначылі сьледчых прадстаўнікі Віцебскай абласной пракуратуры, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму, камітэту дзяржкантролю, Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС, Дзяржаўнага мытнага камітэту, Віцебскага абласнога суду, упраўленьня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз, упраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласьці, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава.

Урачыстую частку працягнуў сьвяточны канцэрт. Сьледчыя і госьці цёпла віталі ўдзельнікаў канцэрту: Ільлю Смунева, аркестар 103 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, вакальна-харэаграфічны ансамбль «Талака», народны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Начная птушка» Наваполацкага аддзелу Дэпартамэнту аховы МУС Рэспублікі Беларусь, дзіцячыя калектывы, шоў-групу «Агнішоў» і салістаў філярмоніі.