Так, Любоў Іванаўну Палякову, пэнсіянэрку, якая падпрацоўвае тэхнічкай у школе, выклікалі ў габінэт дырэктара і прымусілі засьведчыць адмову ад свайго подпісу ў сьпісе заснавальнікаў.
Валянціну Ўладзімераўну Скамарохаву, таксама працуючую пэнсіянэрку («Дом дзіцяці»), спрабавалі змусіць да адмовы ад подпісу заснавальніка, а калі не дамагліся, узялі расьпіску пра тое, што яна пакуль не зьяўляецца сябрам партыі БХД.
«Рэжым, якому на міжнародным узроўні паабяцалі палёгку ў пытаньні візавых абмежаваньняў, нават не чакаючы рашэньня ЭЗ альбо ЗША, пачынае нахабныя і нават дэманстратыўныя рэпрэсіі, – кажа сустаршыня БХД Павал Севярынец. – Калі Захад не адрэагуе на гэты бандытызм, на выключэньні студэнтаў БДУ, на перасьлед незалежных журналістаў, на новыя прысуды удзельнікам мірных акцыяў – гэта будзе плявок у твар усім тым, хто верыць у салідарнасьць дэмакратычных краінаў».
24 сьнежня аргкамітэт БХД ужо ў шосты раз падаў у Міністэрства юстыцыі Беларусі сьпіс больш як 1000 заснавальнікаў і дакумэнты на рэгістрацыю партыі.
Крыніца: Прэсавая служба БХД