Субота, 23 Май 2015

Наваполацкі актывіст аргкамітэту БХД аштрафаваны на 20 базавых велічыняў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Дзьмітры Дзякаў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (3,6 мільёну рублёў). 19 траўня прыблізна а 15:30 ён вывесіў у Наваполацку бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам “БХД” на агароджу сквэру па вуліцы Маладзёжнай насупраць плошчы Будаўнікоў.

Дзякаў быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак міліцыі. Ён аштрафаваны на падставе артыкулу 21.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў).

Паводле bchd.info