«Мэдыкі адмову абгрунтоўваюць падвышаным узроўнем захворвання і, як наступства, немагчымасьцю забясьпечыць суправаджэньне мерапрыемства хуткай дапамогай. У міліцыі наогул кажуць, што мы спачатку павінны атрымаць дазвол на правядзеньне мітынгу, а потым яны разгледзяць заключэньне дамовы. Хоць паводле закону ўсё павінна рабіцца наадварот”, - сказаў ён.
Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ заяўляе, што мерапрыемства будзе праведзенае, нягледзячы на магчымую адмову мясцовай адміністрацыі. «Цяпер рыхтуецца друкаваная прадукцыя для жыхароў гораду з заклікам прыйсці на сьвяткаваньне Дня Волі. Мы павінны выйсьці на мітынг і заявіць, што ў Віцебску ёсць апазыцыя, якая выступае за перамены», - падкрэсьліў Аўтухоў.