Прычына забароны мітынгу: невыкананьне заяўнікамі патрабаваньняў рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881. Згаданае рашэньне вымагае ад арганізатараў масавых мерапрыемстваў перад падачай заявак на іх правядзеньне заключаць дамовы на абслугоўваньне мерапрыемстваў з мэдыкамі, камунальнікамі і міліцыяй. Апошнія ўсяляк ухіляюцца ад заключэньня дамоваў, таму віцебская апазыцыя ужо цягам некалькіх гадоў ня можа зладзіць ніводнай акцыі, якая была б дазволеная ўладамі.
Чацвер, 18 Красавік 2013
Улады забаранілі мітынг, прымеркаваны да ўгодкаў Чарнобыля
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна забараніла партыі БНФ правядзеньне мітынгу, прымеркаванага да 27-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Заяўку на правядзеньне мерапрыемства падаваў кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Леанід Аўтухоў.