Каля крыжа і зьбіраюцца на Дзяды ўсе тыя, хто хоча ўшанаваць памяць бязьвінна забітых ахвяраў. Сваякі расстраляных тут людзей прыяжджаюць таксама, нехта зь іх пакінуў самаробную шыльдачку з партрэтам на падножжы крыжа. 2 лістапада каля крыжа маліліся за душы тых, хто стаўся ахвярай таталітарнага рэжыму ў 1930-40 гады, чые жыцці абарваліся ў гэтых мясьцінах.
Прысутныя заўважылі і трывожныя прыкметы сучаснасьці: бельчыцкія могілкі відавочна рыхтуюць пад расшырэньне, тэрыторыя вакол крыжа разраўняная. Неўзабаве, імаверна, тут, за цяперашнімі межамі могілак, зьявяцца новыя пахаваньні. Але актывісты спадзяюцца, што жалобны крыж застанецца на месцы — што ні ў кога не падымецца рука яго зьнесьці.
Крыніца: Радыё Свабода