Серада, 08 Ліпень 2020

«Пасадзім цябе потым». Актывіста Ўладзімера Кійко нечакана вызвалілі зь ІЧУ

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Уладзімер Кійко і Аляксандар Якушкоў пдчас пікетаваньня. Фота: racyja.com Уладзімер Кійко і Аляксандар Якушкоў пдчас пікетаваньня. Фота: racyja.com

Каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Ўладзімер Кійко 7 чэрвеня быў пакараны за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але за кратамі ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) правёў толькі суткі і быў вызвалены без тлумачэньняў прычын.

«Гэта было нечакана. Недзе праз гадзіну пасьля суду па скайпе да мяне ў ІЧУ прыехаў міліцыянт Віталь Праліч, які складаў на мяне пратакол, і сказаў, што я вольны. Я зьдзівіўся. А ён кажа: «Пасадзім цябе потым», – расказаў Уладзімер Кійко.

Нагадаем, актывіст быў затрыманы 6 ліпеня, суткі да суду правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 7 ліпеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску (судзьдзя Ўладзімер Царыкаў) прызнаў яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34 КаАП) і пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Зараз Уладзімер Кійко на волі, але 9 сутак арышту застаюцца неадбытымі.

У Віцебску гісторыя зь ня выкананым да канца пакараньнем і нечаканым вызваленьнем зь ізалятару паўтараецца ўжо трэці раз. Раней зь ІЧУ без тлумачэньня прычын вызвалялі актывіста «Народнай Грамады» Аляксандра Якушкова. Ён таксама зараз на волі, але «завінаваціўся» перад МУСам на 8 сутак арышту. Гэткімі «адкладзенымі пакараньнямі» міліцыянты карыстаюцца таксама ў Воршы і Наваполацку.

Уладзімер Кійко ўпэўнены, што робіцца гэта толькі дзеля таго, каб «закрыць» актыўных людзей напярэдадні галасаваньня 9 жніўня.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.