У Віцебску выступаў Вадзім Гігін. Нават дзяржаўныя СМІ звярнулі ўвагу на супярэчлівасць яго выказванняў
У Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П. М. Машэрава адбылася сустрэча ідэалагічнага актыву горада з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынём праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзімам Гігіным і палітычным аглядальнікам ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Яўгенам Пуставым. Размова ішла пра будучыя выбары і пра забойства Іазафата Кунцэвіча – дату ў гісторыю, якую Гігін лічыць незаслужана забытай.
Афіцыйна: рост злачыннасці адзначаецца ў больш чым палове раёнаў Віцебскай вобласці
У рэгіёне за першае паўгоддзе зафіксаваны рост на 2,2 працэнта колькасці рэгіструемых злачынстваў (з 4883 да 4989). Улады тлумачаць гэты рост тым, што адбылася актывізацыяй працы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў у сферы эканомікі і высокіх тэхналогій. Гэтыя лічбы былі агучаныя падчас калегіі праведзенай кіраўніцтвам абласной пракуратуры, на якой былі падведзены вынікі працы ведамства ў першым паўгоддзі бягучага году.
За падпіску на «экстрэмісцкую» групу ўлады наклалі штраф на жыхара Талачынскага раёну
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян за распаўсюджванне публікацый экстрэмісцкага зместу пастанавіў аштрафаваць на 740 рублёў слесара-рамонтніка інваліда 3-й групы Віктара Лацінскага. У 2012 годзе Віктар Уладзіміравіч быў сябрам участковай выбарчай камісіі ад жыхароў в. Рэчкі.
Віцяблянку Яну Пінчук ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці
10 лістапада «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» папоўніўся на 21 асобу, сярод іх – палітзняволеная Яна Пінчук, ураджэнка Віцебска, асуджаная да да 12 гадоў зняволення па 5-ці артыкулах Крымінальнага Кодэкса, у тым ліку па арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім ).
У Віцебску вырашылі правесці падрыхтоўку да зімы. Раней яна прыходзіла «нечакана»
Старшыня Віцебскага гарвыканкама Генадзь Сабыніч пачаў праверку гатоўнасці гарадскіх службаў да зімы з прадпрыемства Гардармост - менавіта ад гэтай арганізацыі залежыць своечасовая расчыстка вуліц ад снега. Высветлілася, што на зімовы перыяд гэтай арганізацыі патрабцецца 22 кіроўцы спецтэхнікі. Было вырашана накіраваць некалькі работнікаў на перападрыхтоўку, а таксама ў выпадку неабходнсці прыцягваць да працы кіроўцаў з іншых арганізацый, якіх сезонна замацуюць за прадпрыемствам з захаваннем сярэднага заробку.
На 10 сутак арыштавалі Чашніцкага пастара ХВЕ Аляксандра Плотнікава
Пра гэта паведаміла «Хрысціянская візія». Паводле звестак рэсурсу, затрыманага 6 лістапада пастара чашніцкай царквы ХВЕ прызналі вінаватым у распаўсюдзе так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі паводле ч.2 арт.19.11. Суд пакараў святара 10-ю суткамі арышту.
На Віцебшчыне летась былі фінансаваныя 7 інвестпраектаў, якія прадугледжвалі стварэнне ўсяго толькі 14 працоўных месцаў
На Мёршчыне за час дзеяння Дэкрэта № 18 з сем’яў па прычыне нядобранадзейнасці адабралі 290 дзяцей
Ужо сямнаццаць гадоў на Мёршчыне рэалізуецца так званы Дэкрэт № 18. Як падаюць улады, яго асноўная мэта – зніжэнне сацыяльнага сіроцтва, калі дзіця мае біялагічных бацькоў, але яны па нейкіх прычынах не займаюцца яго выхаваннем і не клапоцяцца пра яго. У такім выпадку гэтыя абавязкі бяруць на сябе грамадства і дзяржава. Праблемы ў гэтай сферы прааналізавалі на пасяджэнні Мёрскага райвыканкама.
Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі яшчэ 3 спартовыя грамадскія арганізацыі
У кастрычніку рашэннем Віцебскага абласнога суда былі прымусова закрыты тры спартыўныя грамадскія арганізацыі: Парусна-маторны клуб «Арго», "Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса" і Хакейны клуб "Паўночная Зорка". Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Упраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Пасля закрыцця гэтых арганізацый рэгіянальнае «грамадзянская супольнасць» зменшылася не менш як на 60 чалавек.
У Віцебскай вобласці выяўлена больш за 870 парушэнняў у галіне аховы працы падчас месячніка бяспекі
Комплекс мерапрыемстваў праходзіў у перыяд з 27 верасня да 27 кастрычніка, адмысловая камісія засяродзіла ўвагу на стан аховы працы з на прамысловых аб'ектах вобласці. Падчас рэйдаў мабільныя групы выявілі больш за 870 парушэнняў у 100 арганізацыях. Усяго было абследавана 213 аб'ектаў, адпаведна, парушэнні зафіксаваны на кожным другім прадпрыемстве.