За няяўку ў ваенкамат улады пакаралі студэнта адным годам пазбаўлення волі
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Ігар Белавус 16 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч.1 арт.435 КК) прыгаварыў студэнта расейскага ВНУ Дзмітрыя Кукушкіна да аднаго года пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у 1 год, абавязаў яго выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 50 гадзін і выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў суме 1600 рублёў.
Спіс палітвязняў з Віцебскага рэгіёна папоўніўся трыма новымі прозвішчамі
Тры жыхары Віцебскай вобласці 14 чэрвеня праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Праваабаронцы лічаць недапушчальным пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на свабоду выказвання меркаванняў, і патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны пераслед за падобныя дзеянні. За што ж былі пакараныя рэальнымі тэрмінамі пазбаўлення волі Сяргей Гнеўка, Уладзімір Кароткі і Сяргей Бельскі?
Віцебскія дзяржаўныя СМІ імкнуцца сфармаваць негатыўнае стаўленне да Літвы ў сваіх чытачоў
Нядаўнія праблемы на беларуска-літоўскай мяжы сталі тэмай для аўтарскага блогу журналісткі абласной газеты «Витебские вести» Алены Сыс. У сваім праекце «Другими словами» яна абурылася забаронай на ўвоз у Літву расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама патрабаваннем літоўскіх памежнікаў не ўвозіць на тэрыторыю краіны беларускія харчовыя прадукты. Прыкры інцыдэнт вычарпаны – прадукты для асабістага карытанне ўвозіць больш не забараняюць, але журналістка працягвае абурацца.
Апытанне ў Гарадку: 40% ці каля 5000 жыхароў хочуць міграваць ці эміграваць
Прадстаўнікі аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў правялі апытанне 340 жыхароў Гарадка. Апытанне прайшло са значным гендэрным перакосам. У ім прынялі ўдзел 289 (85%) жанчын і 51 (15%) мужчын. Узрост рэспандэнтаў: 43% з іх ад 30 да 44 гадоў, 33% - ад 45 да 50. Яны занятыя яны ў розных сферах, былі ў тым ліку і непрацуючыя, але каля паловы - гэта прадстаўнікі сістэм аховы здароўя і адукацыі.
Улады пакаралі штрафам прызыўніка за адмову ехаць у войска
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 28 траўня за няяўку ў ваенкамат для прызыву на службу аштрафавала на 400 рублёў мясцовага жыхара Аляксандра Бажкова.
У бягучым годзе 75% аб'ектаў дзяржуласнасці прададзены за 40 рублёў
За 5 месяцаў гэтага года Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" праведзена 49 выніковых аўкцыёнаў на суму 908 тыс. рублёў. У чэрвені камітэтам запланавана яшчэ 88 аўкцыёнаў па распродажы дзяржаўнай маёмасці. Найбольш запатрабаваныя былі аб'екты па цане 40 рублёў, г.зн. за адну базавую велічыню было 37 дзейсных аўкцыёнаў. Найбольшая колькасць аб'ектаў нерухомасці была прададзена ў Талачынскім, Верхнядзвінскім і Віцебскім рэгіёнах.
Сенненская «раёнка» апублікавала спіс найбольш «небяспечных», «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў
На сайце газеты «Голас Сенненшчыны» выйшаў вялікі артыкул пра «экстрэмізм» і пра тое, якая адказнасць ( адміністрацыйная і крымінальная) прадугледжана за розныя яго праявы. Асобна аўтар, Дзмітрый Стрыжнёў, супрацоўнік Сенненскага РАУС, спыніўся на тым, якую небяспеку маюць для інтэрнэт-карыстальнікаў падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. Падаўшы спасыдку на «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», Стрыжнёў «ад сябе» асобна адзначыў 7 Telegram-каналаў.
Жыхары Гарадоччыны скардзяцца на праблемы. Мясцовыя ўлады лічаць, што беспадстаўна
У Гарадоцкім райвыканкаме ў прысутнасці кіраўнікоў тутэайшых прадпрыемстваў і арганізацый прайшло пасяджэнне з удзелам начальніка аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгмчных даследаванняў Андрэя Мішына і аналітыкам Натанняй Бучневай. Абмяркоўвалі вынікі сацыялагічнага апытання, у якім узялі удзел амаль 350 жыхароў Гарадка. 89 з іх лічаць, што сітуацыю ў райцэнтры магло б выправіць стварэнне новых працоўных месцаў і адкрыццё новых прадпрыемстваў.
За нацызм у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхара Віцебска
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 22 траўня за публічнае распаўсюджванне нацысцкай сімволікі аштрафавала на 400 рублёў беспрацоўнага Арцёма Сідарэнку. Суд адбывалася ў адсутнасць правапарушальніка.
"Калі бацькі належным чынам не выконваюць свае абавязкі, выхаваннем іх дзяцей зоймецца дзяржава"
Пракурор Браслаўскага раёна Юрый Кезік выказаў такія пагрозы на адрас бацькоў, якія, на яго думку, належным чынам не выхоўваюць сваіх дзяцей.