Дзве віцебскія сямейныя пары ўганараваны расейскім «шлюбным» медалём
Медаль «За любовь и верность» заснаваны Фондам Святланы Мядзведзевай – жонкі былога прэзідэнта і прэм’ер міністра, а цяпер намесніка Старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева. У цырымоніі ўганаравання, якую зладзілі ў Віцебскім гарадскім ЗАГСе, узяў удзел вядомы ў Віцебску прыхільнік «русского мира» Андрэй Герашчанка, які мае грамадскую пасаду старшыні Каардынацыйнай рады беларускіх грамадскіх аб’яднанняў суайчыннікаў пра Пасольстве Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прасцей кажучы, асоба, якая свядома праводзіць антыбеларускую палітыку ў грамадскім жыцці Віцебска і ўсёй Беларусі.
Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі зноў далі за творы на расейскай мове
Прэмію імя ўраджэнца Віцебшчыны Петруся Броўкі ў 2012 г. заснаваў Віцебскі аблвыканкам. Раней хаця б зрэдзь час, але лаўрэатамі абіралі літаратараў, якія пішуць свае творы па-беларуску. Аднак тэндэнцыя апошніх год відавочная: прэмія дастаецца тым, хто піша на расейскай мове: апошні раз беларускамоўны твор быў уганараваны прэміяй імя Петруся Броўкі тры гады таму. Хаця ва ўмовах пра заснаванне ўзнагароды гаворыцца, што яе прысуджаюць «за высокі ўзровень літаратурнага твора, унёсак у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры з мэтай падвышэння прэстыжу творчай працы і стымулявання таленавітых пісьменнікаў».
Выхаванцаў дзіцячых садкоў «далучаюць да гістарычнай спадчыны»
«Далучэнне» вялося цягам усяго 2022-га году, абвешчанага Годам гістарычнай памяці. Паколькі дзіцячыя дашкольныя ўстановы вобласці пераважна дзяржаўныя, то меркаваннямі бацькоў малалетніх выхаванцаў ніхто не цікавіўся, запрашаючы для выступаў перад дзецьмі міліцыянтаў або нават прадстаўнікоў пракуратуры.
Хутка ў Віцебску пачнецца суд, у выніку якога абвінавачанага могуць пакараць расстрэлам
У Віцебскім абласным судзе 28 снежня пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Радзевіча, якога ўлады лічаць апошнім удзельнікам злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў Оршы ў канцы 90-х. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Галіна Бондал.
Віцебская пракуратура ператварылася ў прапагандысткі рупар
У бягучым годзе, які ўлады называюць «Год гістарычнай памяці», органы віцебскай пракуратуры займаліся не ўласцівымі для гэтага кантралюючага дзяржаўнага інстытута ідэалагічнай дзейнасцю. Пракурорскія работнікі масава наведвалі ўстановы адукацыі Віцебска і правялі больш за 40 выступленняў перад навучэнцамі гімназій, школ, ліцэяў і каледжах. На практыцы высветлілася, што з пракурораў прапагандысты атрымаліся кепскія.
Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету заклікала браканьераў добраахвотна здаць рыбалоўныя сеткі
У адыходзячым 2022 годзе на Віцебшчыне было зафіксавана больш за тысячу парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 80% з якіх звязаны з выкарыстаннем забароненых прылад лоўлі. За гэты ж перыяд былі заведзены не менш як 60 крымінальных справы за незаконную лоўлю рыбы.
За перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі" віцеблянку асудзілі на пяць гадоў калоніі
У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Судззя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўленняволі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў. Таццяна Карповіч – 25-гадовая палітзняволеная жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Яна была затрыманая 17 лістапада 2021 года.
Ксёндз Вячаслаў Барок патлумачыў, чаму ён больш не выступае
Вядомаму каталіцкаму святару Вячаславу Барку, а адначасова актыўнаму блогеру, забараніла выказвацца на грамадска значныя тэмы ў СМІ і сацсетках царкоўнае начальства, патлумачыў ён у тэлеграм-канале.
У Віцебску адзначылі гадавіну ўвядзення савецкіх войскаў у Афганістан
Увод савецкіх войскаў у рэспубліку Афганістан пачаўся 25-га снежня 1979г. Да ўгодкаў гэтай падзеі былых «афганцаў», іхных жонак і ўдоў, а таксама школьнікаў і мясцовыя ўлады запрасілі ў Віцебскую абласную бібліятэку на «літаратурна-гістарычную кампазіцыю» пад назовам «Як усё пачыналася». Імпрэза праводзілася ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.
На Віцебшчыне вырасла колькасць выпадкаў супраціву і непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй МУС, з пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана больш за 20 выпадкаў актыўнага супраціву і непадпарадкавання дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія падпадаюць пад санкцыі Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, больш за 1000 грамадзян былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёй паўнамоцтваў. Тое, што колькасць канфліктных сітуацый падчас зносінаў з прадстаўнікамі міліцэйскіх структур расце, з’яўляецца трывожным сігналам пра адсутнасць даверу і павагі да супрацоўнікаў МУС на фоне гвалтоўных эксцэсаў з боку апошніх.