Нядзеля, 25 Снежань 2022

Віцебская пракуратура ператварылася ў прапагандысткі рупар

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У бягучым годзе, які ўлады называюць «Год гістарычнай памяці», органы віцебскай пракуратуры займаліся не ўласцівымі для гэтага кантралюючага дзяржаўнага інстытута ідэалагічнай дзейнасцю. Пракурорскія работнікі масава наведвалі ўстановы адукацыі Віцебска і правялі больш за 40 выступленняў перад навучэнцамі гімназій, школ, ліцэяў і каледжах. На практыцы высветлілася, што з пракурораў прапагандысты атрымаліся кепскія.

Праца ў сілавым органе, такім як пракуратура, накладваюць на яе супрацоўнікаў асаблівае светаўспрыманне, у рамках якога ім уласціва падазраваць усех агулам у намеры здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні. Яны, у некаторым сэнсе, небяспечныя для дзяцей, бо, не валодаючы спецыяльнымі педагагічнымі ведамі дзіцячай псіхалогіі, не жадаючы таго, пракуроры патэнцыйна здольныя нанесці ментальныя траўмы падрастаючаму пакаленню. 

Звычайна ўсе сустрэчы складаліся з дзвюх частак: суровай прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў і апавяданнямі аб генацыдзе беларускага народа падчас другой сусветнай вайны. 

Усе гэтыя наратывы не цікавыя і не актуальныя для моладзі, бо яны інтэлектуальна яшчэ не гатовы да ўспрымання прававых нормаў, а паняцце генацыдзе абстрактна і беззмястоўна. Тым не менш, кіраўніцтва абласной пракуратуры заявіла аб тым, што яе супрацоўнікі прадоўжаць і ў 2023 годзе працаваць у навучальных установах у якасці агітатараў і прапагандыстаў. 

Алег Кунін