Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту.

Сёння, 22 кастрычніка, палітзняволенаму каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады — гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволенай ураджэнкі Віцебску Яны Пінчук і ў палітвязня з Воршы, прафсаюзнага актывіста Васіля Бераснева. Падтрымаць зняволеных вырашылі прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Нямеччыны.

Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 г., а ў снежні 2021 г. яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы») да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёлета 18 кастрычніка ў Менску была затрымана ягоная жонка Дар’я. Праз трое сутак яна не выйшла на волю.

Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога суда, з 14 верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі". Знішчэнне "ДАРа" адбываецца па прадстаўленні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта, якім кіруе Сяргей Канапелька. Улічваючы, што закрытая арганізацыя дапамагала дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, то напрошваецца відавочная выснова аб тым, што віцебскія ўлады канчаткова расчалавечыліся. 

Мінскія аператыўнікі наркакантролю пры падтрымцы АМАП у Оршы з доказамі злачынства затрымалі групу маладых людзей, якія ўваходзілі ў так званую групоўку "спортыкаў". Банда была своеасаблівай службай бяспекі наркасіндыката і карала непажаданых або "нядобрасумленных" распаўсюджвальнікаў наркотыкаў. У групу ўваходзілі 18-гадовы непрацуючы аршанец і двое навучэнцаў мясцовага прафтэхліцэя - 16-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына.

У беларускай сталіцы затрымана пара з Оршы - Марыю Яшчанку і Рамана Цыганкова. У дзень затрымання яны былі арыштаваныя судом на 14 сутак кожны за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які размешчаны на вул. Акрэсціна ў Мінску. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але кіраўніцтва ЦІПа адмовіла сваякам перадаць ім ежу, лекі і цёплыя рэчы.

У рамках рэспубліканскага праекта "Будзь у тэме" 18 кастрычніка ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам тэлевядучага, журналіста, прапагандыста Рыгора Азаронка і намесніка старшыні РГА "Белая Русь" Андрэя Басака. На сустрэчы прысутнічала не менш за 400 спецыяльна адабраных адміністрацыяй ВНУ маладых людзей. Галоўная мэта праекта - вярнуць давер моладзі да афіцыйных СМІ і дзяржаўнай прапаганды. 

Па ініцыятыве ўладаў Віцебска 15 кастрычніка прайшоў агульнагарадскі суботнік, у якім прынялі ўдзел больш за 56 тысяч гараджан. Удзельнікі суботніка працавалі на сваіх працоўных месцах або ажыццяўлялі добраўпарадкаванне тэрыторый і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Падчас гэтага мерапрыемства віцябляне зарабілі 344 тысячы рублёў. Гэтыя грошы ўжо пералічаны на рахунак гарадскога выканаўчага камітэта. Як і раней узнікаюць пытанні аб добраахвотнасці ўдзелу людзей у гэтым сумнеўным "свяце працы".

Яго вінавацяць па крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 Крымінальнага Кодэксу) і з 25-га верасня Аляксандра Патапава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2. З перапіскі з палітвязнем стала вядома, што падчас ракетнага абстрэлу ў Кіеве загінула ягоная пляменніца. «Мне горка і балюча за тое, што робіцца ва Украіне, дзе гінуць ні ў чым не вінныя людзі і дзеці. Загінула мая пляменніца, а яе трохгадовая дачка засталася калекай», – напісаў Аляксандр Патапаў.