За "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" судзілі навапалачаніна Мікалая Сямёнава – яго справу Балаболава пачала разбіраць у 14.30, а праз паўгадзіны ў яе ўжо было прызначана наступнае пасяджэнне. Суд па справе Вольгі Літвін быў прызначаны на 16.00, па справе Пятра Семеша – на 16.20, па справе Аляксандра Папкоўскага – на 16.35, па справе Аляксея Лунёнка – на 16.55...
Вынікі хуткасных судоў пакуль не вядомыя. Але, сыходзячы з прыкладаў ранейшай практыкі суддзі Балаболавай, самае «папулярнае» пакаранне ў яе – гэта 15 сутак.
Яшчэ некалькі падобных справаў разбіралі сёння ў іншых судах Віцебскай вобласці. У Лепельскім раённым судзе паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Марыю Станкевіч, у судзе Оршы і Аршанскага раёна паводле таго ж артыкула судзілі Вадзіма Шчарбянка.
Варта зазначыць, што ў судовыя расклады трапляюць далёка не поўныя звесткі пра адміністрацыйныя працэсы над «распаўсюднікамі экстрэмізму». Як правіла, людзей затрымліваюць за рэпосты або падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, на 72 гадзіны змяшчаюць у ІЧУ і разбіраюць іх справы практычна ў апошні момант – каб не перавысіць законны тэрмін утрымання пад вартай без суду.
Гэтаксама сталі правілам судовыя разборы па інтэрнэт-сувязі: затрыманых не прывозяць у суд, а судзяць у асобным пакоі ізалятара часовага ўтрымання. Такія разборы ў расклад судовых працэсаў не трапляюць, таму падобную статыстыку весці досыць складана. Да ўсяго, судовыя працэсы ў ІЧУ аўтаматычна становяцца закрытымі. Нават сваякам не ўдаецца на іх трапіць: прысутнічаць у адным памяшканні з суддзямі і назіраць за тым, як ідзе суд праз «Вайбер» ці «Скайп», ім не дазваляюць.
Валерыя Харытонава