Віцебскі абласны суд прыгаварыў палітвязня да 6,5 гадоў пазбаўлення волі
Прысуд агучыў 5 снежня 2022 года суддзя Яўген Буруноў, які ў закрытым рэжыме асудзіў палітвязня Дзмітрыя Каханоўскага па ч. 3 арт. 352 («Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй»), ч. 3 арт. 130 ("Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці"), ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных») Крымінальнага кодэкса. На пачатку студзеня палітвязень быў этапаваны ў Наваполацкую ПК №1.
Кіраўніцтва Віцебскага аддзялення БЧ заклікае грамадзян "быць пільнымі"
На Віцебскім аддзяленні дарогі прапануюць узнагароду за выяўленне на шляхах старонніх людзей і інфармаванне аб гэтым МУС і аператыўнага персаналу аддзялення дарогі. Такі заклік да чыгуначнікаў і проста да "неабыякавых пільных" грамадзян з'явіўся на інфармацыйных рэсурсах аддзялення пасля навагодніх свят. Такім чынам на Віцебскім аддзяленні спрабуюць змагацца з магчымымі "дыверсантамі" і "правакатарамі", здольнымі разбурыць чыгуначную інфраструктуру.
Пад час суду фігурант справы «Рабочага руху» 14 дзён трымае галадоўку
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт «Нафтана».
Збор за перасячэнне граніцы ў Віцебскай вобласці прадоўжылі яшчэ на два гады
На тэрыторыі Віцебскай вобласці прадаўжаецца спагнанне збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску. Рашэнне аб гэтым прыняў Віцебскі абласны "савет дэпутатаў" 30 снежня, а 12 студзеня яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Збор уводзіцца на тэрмін да 1 студзеня 2025 года.
Прыняты бюджэт Віцебска эксперты ацэньваюць як невыканальны
Напрыканцы снежня мінулага года дэпутаты гарсавета зацвердзілі інвестыцыйную праграму і бюджэт Віцебска на 2023 год. На думку незалежных экспертаў, эканамічная праграма віцебскіх улад выглядае залішне аптымістычнай з прычыны страты рынкаў збыту Украіны і заходніх краін, дэградацыі гарадской прамысловасці і палітычнай і эканамічнай эміграцыі кваліфікаваных працаўнікоў у Расію, у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі адмены прысудаў і вызваленне лідараў незалежных прафсаюзаў
5 студзеня 2023 г. Мінскім гарадскім судом вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязняў: былога кіраўніка Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП Генадзя Фядыніча, лідара Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, выканаўцы абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП Васіля Бераснева (таксама сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта), актывіста прафсаюза РЭП Вячаслава Арэшкі.
У 2022 годзе ў Віцебскай вобласці ў агні загінула людзей ў 2 разы больш, чым было выратавана
За мінулы год колькасць пажараў у рэгіёне засталася практычна на тым самым узроўні. У абсалютных лічбах гэта выглядае так: у мінулым годзе адбылося 941 здарэнне, а ў 2021 было зафіксавана 948 узгаранняў. Пад час іх загінулі 109 чалавек, гэта на 7 выпадкаў больш, чым у 2021 годзе. Ратавальнікам удалося выратаваць ад гібелі ў агні 59 жыхароў Віцебскай вобласці.
Зварот сваякоў палітвязняў і колішніх палітвязняў
Пачынаючы з 2020 года Беларусь перажывае самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі з моманту набыцця незалежнасці. На дадзены момант у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца каля 1500 чалавек, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі вязнямі. Але нават гэтая жахлівая лічба не адлюстроўвае сапраўдных маштабаў тэрору. Праваабаронцы не ў стане сабраць усю інфармацыю пра рэпрэсіі, а самі вязні і іх родныя часта баяцца расказваць пра тое, што з імі адбываецца, бо баяцца помсты з боку сілавікоў. Між тым, толькі паводле афіцыйных дадзеных за 2,5 гады было распачата звыш 11,5 тысячаў крымінальных справаў, звязаных з палітыкай.
Бязвізавае наведванне Віцебскай вобласці становіцца непапулярным для жыхароў Латвіі і Літвы
З пачатку новага года праз пункты пропуску Полацкага пагранатрада Віцебскай вобласці ў Беларусь без візаў уехала амаль 2000 іншаземцаў. Гэта ў 1,5 раза менш, чым у даваенным студзені 2022 года.