Апошнім часам улады сталі больш інтэнсіўна папаўняць спісы “экстрэмістаў” і прызнаваць апазіцыйныя медыйныя рэсурсы распаўсюджвальнікамі “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. У гэтых спісах знаходзяцца асуджаныя па «народных» крымінальных артыкулах жыхары и жыхаркі Аршанскага рэгіёна і інфармацыйныя рэсурсы створаныя аршанцамі. У канцы лістапада ў гэтых спісах з'явіліся новыя запісы. 

На інтэрнэт-сайце з раскладамі судоў з’явілася паведамленне, што 6 снежня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць спадарыні Валянціны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, вырабніцтва, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Чаму Валянціну Болбат судзяць не ў Верхнядзвінску, а ў Наваполацку, прычым ужо другі раз, застаецца незразумелым. Справу будзе разбіраць тая самая суддзя, Зінаіда Балаболава, якая вынесла ўжо дзясяткі прысудаў прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці.

Цяпер у склад Віцебскага аблспажыўтаварыства ўваходзяць 7 дзеючых філіялаў (райспажыўтаварыства), з 16 раней існаваўшых. На працягу двух апошніх гадоў па рашэнні рэгіянальнага эканамічнага суда былі прызнаны банкрутамі і ліквідаваны 9 райста. У 2020 годзе - Лёзненскае і Полацкае, у 2021-м - Аршанскае, Браслаўскае і Шумілінскае, а ў 2022-м - Глыбоцкае, Талачынскае Міёрскае. Цяпер да іх ліку дадалося і Гарадоцкае райспажыўтаварыства.

Жонка зняволенага палітыка, асуджанага да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), нарэшце атрымала ліст з-за кратаў. Палітвязень адбывае тэрмін пакарання ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і ад яго доўгі час не было ніякіх звестак. Апошняе, што ведала Марына Адамовіч, – гэта інфармацыя пра тое, што Мікалай Статкевіч «захварэў на пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў». У лісце ад 24 лістапада ён паведаміў, што йдзе на папраўку.

Пра гэта распавяла прадпрымальніца з Полацка Таццяна Шостак, якая выйшла 25 листапада з-пад варты. Жанчына адсядзела 30 сутак, за спробу перадаць уладам петыцыю ад гарадскіх ІП.

На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннем перарабіць мемарыяльную дошку, адчыненую 25 лістапада на аршанскай СШ №3. Адкрыццё дошкі было прымеркавана да сёлетніх угодкаў аршанскага ўраджэнца, вядомага літаратара Уладзіміра Караткевіча. На дошцы ёсць цытата з ягонага верша, аднак астатні тэкст – пра тое, што школа №3 носіць імя славутага земляка – напісаны па-расейску. Шмат хто палічыў такое стаўленне да дзеяча беларускай культуры абразлівым, і ў выніку нарадзілася петыцыя.

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.

Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.

30-га лістапада ў Мёрах папрацаваў ГУБАЗіК : пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавека. Вядома, што затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі яшчэ да некалькіх жыхароў райцэнтру. Сярод тых, хто трапіў за краты, адзін з самых знакамітых жыхароў усяго Мёрскага раёну – настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю» Вітольд Ермалёнак. Між іншым, лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны».

Расейскае выслоўе «научат Родину любить» вырашылі ўвасобіць у практыку на Віцебшчыне : тут запачаткаваны праект «Урок с депутатом». На такі ўрок, які адбыўся ў канцы лістапада, па разнарадцы сабралі «актыў старэйшых класаў» школ Першамайскага раёну, а ў ролі настаўніка выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Па сумяшчальніцтву ён з’яўляецца і кіраўніком абласной структуры РГА «Белая Русь». Назва тэмы «урока» са «зборным класам» гучала наступным чынам: «Это наша страна, это наша история». Выкладанне вялося, як і можна было чакаць, на расейскай мове.