«Слово офицера». Спецпраект раённай газеты для дэзінфармацыі жыхароў Расоншчыны
Мясцовая газета распачала на сваіх старонках так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назовам «Слово офицера», але не для дыялогу з чытачамі, а для маналогаў чатырох жыхароў рэгіёну, якія маюць вайсковыя званні. Гэта падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі, маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, падпалкоўнік Віктар Вашчанка, які служыў у МУС СССР, і Уладзімір Сакалоў – маёр МУС Расейскай Федэрацыі. На думку рэдакцыі, яны «ведаюць крыху болей за шэраговага чалавека, уважліва сочаць за абстаноўкай у краіне і ў свеце і гатовыя абмяркоўваць важныя грамадска-палітычныя падзеі».
У Воршы, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, аштрафавалі начальніка аховы працы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 24 сакавіка за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы Facebook аштрафавала на 925 рублёў начальніка аховы працы і прамысловай бяспекі РУП Віцебскай філіі «Аршанская ЦЭЦ» Кацярыну Паўтарацкую.
Пасля 10 сутак арышту полацкі навуковец не выйшаў на волю
Кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі з ІЧУ пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Улады працягваюць яго ўтрымліваць у няволі, не гледзячы на тое, што Ігар мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
У Паставах праслаўляюць казацкі рух
У выставачнай зале пастаўскага раённага музея ў палацы Тызенгаўзаў адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі пастаўскага казацкага руху. Піша сайт postawy.by.
Улады пакаралі арыштам прадпрымальніка з Віцебска за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 сакавіка за захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі ў глабальнай кампутарнай сеткі «Інтэрнэт», уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвергнуў пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак віцебскага прадпрымальніка Канстанціна Буймова.
«Агітаваць, каб не з’зджалі з Беларусі.» Праўладная газета паставіла новую задачу педагогам
У дзяржаўнай газеце «Витебские вести»апублікавалі артыкул пра патрыятычнае выхаванне. У ім карэспандэнтка Лілія Іўчанка распавяла пра віцебскага выкладчыка, які сказаў, што з дыпломам ягонай ВНУ будзе легка знайсці працу ў любой краіне свету. Педагагічныя кадры з такімі перакананнямі «нельга дапускаць у навучальныя аўдыторыі», — адкаментавала сітуацыю Таццяна Аўтухова, былая дырэктарка школы, а цяпер удзельніца камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу па адукацыі, культуры і навуцы.
Абарвалася сувязь з Мікалаем Статкевічам
Жонка зняволенага палітыка, Марына Адамовіч, напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ўжо 56 дзён не атрымлівае ад яго лістоў. Раней сувязь перарывалася, калі Мікалая Статкевіча каралі знаходжаннем у ШІЗА. Аднак цяпер жонка палітвязня не атрымлівае адказаў нават на лісты да адміністрацыі Глыбоцкай ПК 13, у якіх пытаецца, што здарылася з мужам.
Улады прадаюць аб'екты, звязаныя з гісторыяй і культурай. Утрымліваць іх у бюджэце няма грошай
У Віцебская вобласці шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны выстаўлена на таргі ў красавіку камітэтам "Віцебскаблмаёмасць". Усяго ж на красавік прызначана 50 аўкцыёнаў. Некаторыя аб'екты будуць прадавацца з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, т.б. за 37 рублёў.
Глыбачанаў Аляксандра Шарабайку і Аляксея Азарку прызналі палітзняволенымі
У Беларусі стала на 17 палітзняволеных больш, сярод іх двое глыбачанаў – Аляксандр Шарабайка і Аляксей Азарка.
Для дзяцей з Віцебшчыны і Пскоўшчыны зладзяць вайскова-патрыятычны летнік
Яго плануюць арганізаваць на расейскай тэрыторыі (у Себежскім раёне) паблізу ад «Курган Дружбы» – савецкага помніка на памежжы Беларусі, Расеі і Латвіі. З латвійскага боку частка мемарыялу была разбурана ў кастрычніку мінулага году, бо ўрад Латвіі выступае за знішчэнне помнікаў савецкай гісторыі. У Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І цяпер арганізацыя летніка мае на мэце «стварэнне ўмоваў дзеля супольнага вывучэння і захавання гістарычнай памяці, разумення роднасці, братэрства, адзінства народаў Беларусі і Расеі».