Затрыманні і суды на Лепельшчыне
Як стала вядома нядаўна, сілавікі затрымалі ўраджэнца Лепеля Дзяніса Кузьміча, які па версіі сілавікоў "заклікаў людзей" на пратэсты. Видэаролік з ім быў апублікаваны ў праўладным тэлеграм-канале "Кніга ДУ "БАЗА"". Мужчына прапісаны ў Лепелі, але працаваў ужо некаторы час у Менску.
Улады пакаралі штрафам прызыўніка за адмову ехаць у войска
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 28 траўня за няяўку ў ваенкамат для прызыву на службу аштрафавала на 400 рублёў мясцовага жыхара Аляксандра Бажкова.
За нацызм у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхара Віцебска
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 22 траўня за публічнае распаўсюджванне нацысцкай сімволікі аштрафавала на 400 рублёў беспрацоўнага Арцёма Сідарэнку. Суд адбывалася ў адсутнасць правапарушальніка.
За «экстрэмізм» у інтэрнэце ўлады аштрафавалі жыхара Шуміліна
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 20 траўня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў Мікалая Рабцава.
Жыхары Докшыцкага раёна пачалі часта трапляць у фотапасткі. За гэта яны плацяць вялікія штрафы
Нарыхтоўку соку, выруб елак пад Новы год, самавольную высечку дрэў, забруджванне бытавымі адходамі лесу. Усё гэта фіксуюць фотапасткі на тэрыторыі Докшыцкага раёна, піша сайт “Родныя вытокі”.
За адмову пачаць прымусовае лячэнне ўлады аштрафавалі аршанца
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 15 траўня за няяўку на прыём да лекара неўролага аштрафавала на 80 рублёў асуджанага беспрацоўнага Мікалая Кавалёва.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі работніцу культуры
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 19 траўня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 400 рублёў кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Аршанскага раённага цэнтра культуры Святлану Раўкоўскую.
Хату віцебскай актывісткі прадалі з аўкцыёну за пазыкі па штрафах і падатках
Аўкцыён па продажы хаты Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна адбыўся 30 траўня. Актывістка, якая была вымушана пакінуць Беларусь у 2021 годзе, рыхтуе зварот у пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням тых, хто пазбавіў яе адзінага жытла. Сума запазычанасці актывісткі ў беларускі бюджэт складае 1436 рублёў 60 капеек. Яе жытло ацанілі ў 10 700 рублёў, а прадалі амаль у два разы даражэй. У гэтай хаце Алена Янушкоўская з сям'ёй пражыла больш за 15 гадоў.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі рэдактара незалежнага СМІ
Суддзя суд Першамайскага раёна Віцебска Вераніка Барысава 20 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 800 рублёў рэдактара сайта «Віцебскі кур'ер News» Аляксандра Корнышава. Суд праходзіў у адсутнасць «правапарушальніка, з прычыны таго, што Аляксандр пакінуў Беларусь на прыканцы 2020 года.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі сацыяльнага работніка
Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 17 траўня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафавала на 800 рублёў спецыяліста дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна» Кацярыну Спірыдзёнак.