Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лойка паведамляе пра новыя інцыдэнты са школы №159, дзе размяшчаецца тры выбарчыя ўчасткі. У першы дзень датэрміновага галасавання па выніках дня ён паведамляў пра розніцу выкарыстаных бюлетэняў на дзвюх участках, якія знаходзяцца ў суседнях пакоях ў дзесяць разоў.

У Віцебску, як і ва ўсёй краіне, 12 лістапада а 10-й раніцы адчыніліся ўчасткі для датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў у ніжнюю палату беларускага парламенту. "Віцебская Вясна" паназірала, як стартавала галасаванне на тыповым участку №4 Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19.

Участак №24 У Брэсце на ўчастку №24 Брэсцкай-цэнтральнай выбарчай акругі №2 сёння за 10 хвілін да адкрыцця ўчастку знаходзіліся невядомыя людзі.

Участак №19 Светлагорскай акругі №46 Кароткатэрміновыя назіральнікі, якія назіраюць на выбарчых участках Светлагорскай акругі №46, адзначаюць актыўнасць у першы дзень галасавання працаўнікоў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

Пушкінская выбарчая камісія № 103 12 лістапада вынесла “першае і апошняе папярэджанне” сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай, якая балатуецца на гэтай акрузе.

Цэнтральная выбарчая камісія падлічыла колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У працэнтных суадносінах да агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія былі ўключаныя ў спісы для галасавання гэта складае 4,69%.

Пушкінская выбарчая камісія № 103 12 лістапада вынесла “першае і апошняе папярэджанне” сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай, якая балатуецца на гэтай акрузе.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка назірае за датэрміновым галасаваннем на ўчастку №390 у сярэдняй школе №159, Адзінцова, 30. Гэта Мінская-Заходняя выбарчая акруга №102, па ім балатуецца сем кандыдатаў, чатыры з іх — ад апазіцыі. У гэтай жа школе, у суседнім кабінеце знаходзяцца яшчэ два ўчасткі для галасавання №389 і №391.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Брэста Уладзімір Вялічкін даслаў фота з выбарчага ўчастку №1 Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1. На ім - урна для датэрміновага галасавання з абарванымі вяроўкамі, якія насамрэчы разам з пячаткай мусяць захоўваць цэласнасць урны. "Туды бюлетэні мусяць кідаць, а па факце выходзіць, што не скрыня для галасавання - а абы што", - абураецца назіральнік.

У Магілёве на ўчастку №42 Магілёўскай-Цэнтральнай акругі №85 у палову пятай вечара прыйшла галасаваць група з 11 студэнтаў на чале з куратаркай (ці выкладчыцай), якая іх прывяла на ўчастак.