- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер, часта — над аднымі і тымі жа людзьмі. Сёння, 13 мая, ужо паспелі асудзіць Дзяніса Малышэнка на 30 б.в. (810 руб) — за удзел у акцыі “кармлення галубоў” трэцяга мая (арт. 23.34). Пасля судовага паседжання яго ізноў забралі ў ІЧУ. Гэта ўжо другі штраф актывіста за апошнія дні — дагэтуль ён атрымаў штраф таксама ў 30 б.в. за ўдзел другога мая ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі на 15 сутак асуджаны youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Як стала вядома праваабаронцам, выйсці на волю ён мусіць 23 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць naviny.by, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асуджае арышты ў Беларусі журналістаў. У сваёй заяве ён заклікаў неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібы Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. "Гукі з кабінета нагадваюць, што яго б'юць", - пішуць у твітары ЗБС.
- Катэгорыя: Вясна
У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прпануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць. Хто трапляе ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца не шматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргее Ціханоўскім. У судзе Аршанскага раёна і г. Орша ў 14.30 пачаўся працэс над Аленай Мірашнічэнка. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, бо пачас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім жанчына гаварыла пра праблемы беспрытульных жывёлаў і чалавечую абыякаваць.
- Катэгорыя: Вясна
11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”. Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".