Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.

Міхаіл Бандарэнка Тэлеграм-канал грамадскай ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" паведаміў пра затрыманне ў Мазыры іх актывіста, экс-кандыдата ў дэпутаты Міхаіла Бандарэнкі.

"Вечар без гвалту" прайшоў 3 снежня ў сталічнай Галерэі "Ў". Арганізатарамі мерапрыемства, якое праходзіла ў межах "16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту", выступілі Радзіслава, Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын, Гендэрныя перспектывы, Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы і Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. "Вечар" уключаў у сябе тры складнікі:

Amnesty International распачала тэрміновую акцыю, у якой заклікала сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Актывісты просяць улады Беларусі спыніць расстрэл Віктара Паўлава.

Назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксею Лойку адказалі з упраўлення УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска, куды ён звяртаўся, каб тыя правялі праверку па факту прымянення да яго фізічнай сілы чальцоў выбарчай камісіі на сустрэчы праўладнай кандыдаткі. “Па выніках правядзення праверкі парушэнняў дзеючага заканадаўства выяўлена не было”, — пазначана ў адказе.

З нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабарончая пляцоўка Тэрыторыя Правоў абвясціла конкурс фотаздымкаў, паведамляе "Новы час".

Алесь Бяляцкі, Роберт Дэстра і праваабаронца Юрый Джыбладзе (Расія). Напярэдадні 26-га саміту кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АБСЕ, які праходзіць 4 снежня ў Браціславе, адбылася сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з намеснікам дзяржсакратара Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Робертам Дэстра.

Аксана Юшкевіч. Скрыншот з відэароліка. Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня. 

Спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, працягвае актыўна распаўсюджвацца ў розных гарадах Беларусі. На мінулым тыдні праваабаронцы і валанцёры раздавалі спецвыпуск жыхарам Мінска, Гародні, Магілёва, Берасця, Светлагорска, Баранавіч. Інфармацыйная акцыя працягваецца ў іншых месцах.

Пасля летняга зацішша, калі складалася даволі мала адміністрацыйных пратаколаў па палітычна-матываваных артыкулах, пачалася новая хваля рэпрэсій. Значная іх частка выпала на канец выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, то бок на лістапад.