Вольга Калацкая ў судзе. Фота: "Наша Ніва". У судзе  Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай. Яе вінавацілі ў злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.

Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч. Прадастаўнік дзяржабвінавачвання - Валерыя Таратынка.

Учора старшы памочнік пракурора Валерыя Таратынка запрасіла ў суда для Вольгі Калацкай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сёння вынесены прысуд: абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Праз некалькі хвілін яна выйдзе на свабоду.

У Мінску пачынаецца суд над перакладчыцай Калацкай, за якую заступіўся Амерыканскі ПЭН

Была разгледжана магчымасць далучыць да справы хадайніцтва аб замірэнні бакоў. Вольга сказала, што яна «ўсё ж парушыла фізічныя межы» пацярпелага і таму просіць прабачэння». Рыгор Азаронак прыняў прабачэнні.

Крыніца: Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"