Лявон Халатран у Мінскім гарадскім судзе. Фота spring96.org 30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Нагадаем, Лявона Халатрана вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэксу: нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні ў ноч з 9 на 10 жніўня. Лявон сваёй віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў

19 лютага суд прызначыў палітвязню пакаранне ў выглядзе двух гадоў "хіміі", менавіта такі вырак запрасіў пракурор. 

Сёння Мінскі гарадскі суд пастанавіў пакінуць рашэнне Фрунзенскага суда без зменаў, а скаргу Лявона Халатрана без задавальнення.

Як судзілі Лявона Халатрана:

У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана

Згодна з абвінавачваннем, Лявон Халатран прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеннях ў ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку, а менавіта публічна заклікаў людзей да такіх дзеянняў праз інтэрнэт, перакрываў дарогі па вуліцах Багдановіча-Машэрава і Куйбышава-Машэрава ў Мінску, перашкаджаў руху транспарта, выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні.

Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

У працэсе працягнулі вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы і даследвалі рэчыўныя доказы. Былі праслуханыя тэлефонныя размовы розных людей, у тым ліку Антона Бяленскага і Юрыя Савіцкага.

"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 17 лютага кіраўнік Ruin Bar ОК16 і валанцёр выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран выступіў з апошнім словам.

Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана

19 лютага ў 10 гадзін у судзе Фрунзенскага раёна быў абвешчына прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі»

Крыніца: Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Лявону Халатрану