У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх – міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. Віну цалкам не прызнаў ніхто. Сёння, 2 сакавіка, дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох да чатырох з паловай гады, нават для школьнікаў, піша тэлеграм-канал брэсцкай "Вясны". Пракурор лічыць, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная і запросіў наступныя тэрміны:

Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак. Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 2 сакавіка 2021 г.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка вынес прысуды супраць крымінальнай справы супраць палітзняволных журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх прызналі вінаватымі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК). Суддзя Святлана Бандарэнка пакарала Кацярыну Барысевіч шасцю месяцамі пазбаўлення волі і аштрафавала на 100 базавых велічыняў (2 900 рублёў), а лекара Арцёма Сарокіна асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу на 1450 рублёў. Іх затрымалі 19 лістапада. Арцёма Сарокіна сёння павіны вызваліць у залі суда. У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым: гэта рашэнне патлумачылі неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". З усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу ўзялі падпіску аб неразгалошванні, нават невядома, якое пакаранне запрашвала ў суда дзяржабвінаваўца Людміла Іваненка. Шэсць судовых працэсаў прайшлі за закрытымі пад ключ дзвярыма.

Ілюстрацыйнае фота Першага сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска асудзіў 24-гадовага грамадзяніна Ш. да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе сайт Вярхоўнага суда. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

27 і 28 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Іван Ківа. Скрыншот з відэа Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле. Вядома, што за люты па крымінальных артыкулах было пакарана не менш за 102 чалавекі, з іх 88 - мужчын і 14 - жанчын. 

Блогерка Вольга Такарчук. Фота з сацыяльных сетак. Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.