Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама журналістаў па ўсёй краіне.

Ілюстрацыйнае фота. У Мінску 22 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, затрыманымі на нядзельным маршы ў Чыжоўцы, а таксама тымі, каго забіралі з дому ў РУУС нібыта на "прафілактычную размову". 

Суд Маскоўскага раёна Брэста. 23 сакавіка ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Вера Філонік пачала разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Акоркава, піша "Берасцейская Вясна".

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 23 сакавіка 2021 г.

Валянцін Стэфановіч. Фота: TUT.BY Працягваюцца актыўныя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.  Таксама Касьянчык падтрымала пазоўныя патрабаванні на кампенсацыю 69000 рублёў за шкоду, нанесеную "Мінсктрансу" за перыяд 9-12 жніўня 2020 года. Нягледзячы на тое, што гэта сума датычыцца ўсяго горада і ў матэрыялах справы ўтрымліваецца дакумент, згодна з якім вызначыць дакладную шкоду, нанесеную дзеяннямі абвінавачанага, не прадастаўляецца магчымым. Адвакат Дзмітрыя Кубарава ў сваёй прамове прасіў перакваліфікаваць справу на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Мікалай Старавойтаў. Фота: Realt.by На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленню заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку, падчас якога пацікавіўся, што “зроблена для навядзення парадку ў адвакатуры”. Пасля нарады міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў пра падрыхтаваныя Мінюстам змены ў заканадаўства аб адвакатуры. Нагадаем, што змены ў заканадаўства рыхтаваліся ўпотай ад адвакацкай карпарацыі, а праект зменаў, які з’явіўся, быў крытычна ўспрыняты самімі адвакатамі, паколькі плануемыя змены пазбаўлялі адвакатуру рэшткаў незалежнасці. Праваабарончая супольнасць з насцярогай паставілася да апублікаванага праекту правак, таму што яны дыскрымінуюць адвакатаў.

Святлана Панамарова каля суда. Фота spring96.org У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

23 сакавіка суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню — 32-гадоваму Яўгену Курганаву: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген — чалавек з інваліднасцю трэцяй групы. Яго прызналі вінаватым па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ.

Палітвязень Віктар Сядоў У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).