Віталь Шчэрбіч з сям'ёй. Фота з асабістага архіва У судзе Заводскага раёна г. Мінска 7 і 8 красавіка працягнулася пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Шчэрбіча, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў. 

Соне Малашэвіч 19 гадоў. Дзяўчыну асудзілі на два гады калоніі за тое, што падчас аднаго з маршаў яна малявала фарбай на шчытах спецыяльных сродкаў агароджы. Сёння мы публікуем маналог яе мамы Святланы – пра дзяцінства дачкі, яе зняволенне, лістах і тым, як падзеі могуць паўплываць на лёс усіх палітвязняў.

Ілюстрацыйнае фота У Наваградку прайшоў судовы працэс паводле артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу (Абраза суддзі). Жыхара Лідскага раёну Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прсудзілі да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, піша "Гарадзенская Вясна".

Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by У сераду, сёмага красавіка, працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Лідзія Коршук. Скрыншот з відэа МУС. Яшчэ 27 сакавіка супрацоўнікі міліцыі з дому забралі мадэратара чата “Жодзіна для жыцця” Лідзію Коршун. Дома ў жанчыны засталося паўтарагадовае дзіця.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка пачаўся разгляд крыінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў  (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў. Месяц таму суддзя Вера Філонік асудзіла па гэтай справе дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі. Сёння судзяць адразу 13 чалавек: падлеткаў, былога дэсантніка, 18-гадовую дзяўчыну. Усім абвінавачаным пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.  Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы "Вясны", на паседжанне збіралася трапіць каля 80 чалавек, аднак у залю патрапілі толькі шэсць наведвальнікаў: журналіст, бабуля аднаго абвінавачанага, па аднаму прадстаўніку для дваіх непаўналетніх і яшчэ двое сваякоў.