12.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце. Фота з сацыяльных сетак У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачынаецца завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

11.06.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, адвакатура, рэпартаж У Вільні, насупраць будынка Беларускай амбасады,11 чэрвеня прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам. Мерапрыемства было арганізаванае Саветам адвакатаў Літвы і падтрыманае беларускімі адвакатамі і актывістамі, каб заявіць ва ўвесь голас аб беззаконні ў дачыненні да зняволенага за сваю прафесійную дзейнасць беларускага калегі, ад якога амаль 16 месяцаў няма ніякіх звестак.

11.06.2024 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша "Гомельская Вясна". Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.

11.06.2024 Тэгі: заканадаўства, прымусовая праца Дзесяць гадоў таму на 103-яй сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы у Жэневе былі прыняты дакументы фундаментальнага значэння для ліквідацыі прымусовай працы ў свеце: Пратакол 2014 года да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 года і Рэкамендацыі 2014 года аб прымусовай працы (дадатковыя захады) (№203). Прыняцце гэтых дакументаў паклала пачатак новаму этапу ў памкненні міжнароднай супольнасці пакласці канец прымусовай працы і тым інстытутам, якія ёй спадарожнічаюць – даўгавой кабалой, рабствам, падобным да рабства практыкамі, гандлем людзьмі, прымусовым шлюбам. З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам распавядаем пра міжнародную і беларускую практыку ў ліквідацыі прымусовай працы праз ратыфікацыю гэтых важных міжнародных дакументаў. 

06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

11.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня грамадзянку Літвы і загадчыцу маркетынгавай службы санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі Аленай Романаўскіене асудзілі да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса ("агентурная дзейнасць"). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў". Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму. 

11.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.06.2024 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года. Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі. "Вясна" прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.

11.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Маланка-Медыя, незалежнае беларускае СМІ, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Russia-Libertés, Espace Libertés/Reforum Space Paris і Цэнтр абароны правоў чалавека "Мемарыял" пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рады запрасіць вас на адкрыццё выставы аб пераплеценых лёсах двух выбітных праваабаронцаў, вязняў сумлення і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і Алега Арлова.

10.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода слова, экстрэмізм Алена Цімашчук. Брэсцкі абласны суд трэцяга чэрвеня вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад “экстрэмісцкага фармавання” (ч. 3 арт. 361-1 КК).