14.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні Былога палітзняволенага Міхаіла (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі восенню 2021 года па "справе Зельцэра" на працоўным месцы. Яму прызначылі 3 гады калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады" і "распальванне сацыяльнай варожасці". Палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі №3, у якой памёрлі палітвязні Вадзім Храсько і Мікалай Клімовіч. Па вызваленні ў пачатку 2024 года Міхаіл не стаў чакаць далейшага ціску і з’ехаў за мяжу.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, аналітыка, спецвытворчасць На працягу траўня праваабаронцы ПЦ "Вясна" адзначалі працяг масавых палітычных рэпрэсій па крымінальных справах. Паводле звестак "Вясны" у траўні былі асуджаныя не менш за 145 чалавек, з якіх 31 — жанчыны, 114 — мужчыны. Акрамя гэтага, за мінулы месяц асудзілі не менш за шэсць сем'яў. На момант публікацыі матэрыялу праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 39 крымінальных спраў. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.

13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні  У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, праваабаронцы, умовы ўтрымання 23-гадовага Аляксандра Свірыдзенку затрымлівалі тройчы з 2021 года, апошні раз — у межах крымінальнай справы па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса, за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Яго асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" і выпусцілі пасля суда з СІЗА, дзе ён правёў тры месяцы. Пакуль хлопец быў пад вартай, яго адлічылі з трэцяга курса гістарычнага факультэта БДУ. У пачатку 2024 года хлопец быў вымушаны пакінуць Беларусь праз рызыку паўторнага пераследу. Аляксандр распавёў "Вясне" пра няякасную медычную дапамогу ў зняволенні, абмежаванні на "хатняй хіміі", арышт за "парушэнне рэжыму" ды пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Руслан Кручынін. Фота з сацыяльных сетак. У  Гомельскім абласным судзе 13 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць жыхара абласнога цэнтра Руслана Кручыніна. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Яўген Сізоў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Жлобінскага раёна 13 чэрвеня судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

12.06.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывахСуды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.   

12.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні На сённяшні дзень у следчай турме №8 у Жодзіна ўтрымліваецца як мінімум 19 палітзняволеных: Сяргей Ціханоўскі, Дзяніс Івашын, Ігар Аліневіч і іншыя. Правааброцы не валодаюць поўнай інфармацыяй пра ўсіх палітвязняў, якія ўтрымліваліся ў жодзінскай турме. Але можна без перабольшання сказаць, што агулам праз яе прайшлі сотні палітвязняў. Там змяшчаюцца як тыя вязні, хто знаходзіцца пад следствам, так і тыя, каго перавялі на турэмны рэжым.