Міхаіл Рудко ў судзе. Фота spring96.org Яшчэ 6 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вайсковага пенсіянера Міхаіла Рудко, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да службовай асобы – кантралёра Мінсктранса Паўла Максімовіча і абразе прэзідэнта.

У судзе Фрунзенскага раёна прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага Анатоля Пятроўскага, абвінавачанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі на акцыі пратэсту. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук. Яна прысудзіла мужчыне тры гады "хатняй хіміі". Паводле абвінавачвання, падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску на праспекце Пераможцаў 4 кастрычніка, Пятроўскі, перажываючы пачуццё помсты, здзейсніў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа Зюкіна, а менавіта схапіў яго гумовую дубінку і ажыццявіў рывок, тым самым прычыніўшы яму фізічны боль.

13 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы ў дачыненні да 63-гадовага жыхара Гародні Юзэфа Нямеры, абвінавачанага паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вынесенае паўгода таму пакаранне - 2,5 гады "хатняй хіміі" - замянілі на 1,5 года пазбаўлення волі. У студзені Гарадзенскі абласны суд перагледзеў справу, бо пракурор падаў апеляцыйны пратэст, але тады рашэнне было пакінутае ў сіле. У сакавіку Гарадзенская абласная пракуратура накіравала апеляцыйны пратэст і на гэта рашэнне, і тады яно было адменена, а справа накіравана на новы разгляд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 12 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Аляксей Санчук. Фота з сацсетак У судзе Маскоўскага раёна Мінска амаль месяц судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. Сёння, 13 траўня, па справе быў абвешчаны прысуд. Санчука абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла палітвязня на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор Яўген Серакоў.

У Ленінскім судзе Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў  (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць яшчэ 13 берасцейцаў. Сёння, 12 траўня, па справе адбыліся судовыя спрэчкі і дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла пакаранне для фігурантаў гэтай справы.

Заменены сцяг у Гомелі. Фота: Моцныя навіны. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства). 

Падчас абвяшчэння рашэння суду. Фота spring96.org 10 і 12 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў Дзень Перамогі, а таксама за выкарыстанне нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі.

12 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, вобшукі і іншыя формы рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў Беларусі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: