Ужо 45 дзень як Расія атакуе Украіну. І роўна столькі беларусы штодзённа выказваюць сваю нязгоду з расійскай агрэсіяй, якая ў тым ліку адбываецца з тэрыторыі Беларусі. Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне было затрымана мінімум 1 500 чалавек. Большасць з іх улады пераследуюць па адміністрацыйных справах, а супраць некаторых узбуджаюць крымінальныя справы. Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу. Акцыі пратэсту праходзяць нават у Дрыбіне, Докшыцах, Шуміліна і Ушачах. Акрамя гэтага, «партызаны» ў Беларусі вядуць «рэйкавую вайну». У гарадах, дзе адбываюцца дыверсіі, сілавікі ладзяць ператрусы, затрымліваюць мясцовых, а потым адпраўляюць іх на «суткі». Самі міліцыянты ў пратаколах называюць вайну «вайсковай аперацыяй Расіі ва Украіне». «Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады. Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага. За два дні ў Беларусі было затрымана больш за 1100 чалавек, пры гэтым, за кратамі з іх апынуліся мінімум 630 чалавек. Хваля затрыманняў пачалася яшчэ днём 27 лютага — у асноўны дзень галасавання на рэферэндуме. Людзі рабілі надпісы з антываеннымі лозунгамі на бюлетэнях, а потым збіраліся каля выбарчых участкаў і масава выказвалі сваю нязгоду ў сувязі з падзеямі ва Украіне.Неглядзячы на тое, што большасць людзей на анансаваных антываенных акцыях былі затрыманыя ў Мінску, людзі пратэставалі нават у маленькіх мястэчках. Іх затрымлівалі на галоўных плошчах, на выбарчых участках і каля адміністрацыйных бундынкаў, куды яны выходзілі сказаць «Не» вайне. 

У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 красавіка да 2,5 гадоў зняволення асудзілі фемблогерку Дар'ю Ціханаву (Афанасьеву). Суддзя Анастасія Ачалава прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску. Доказамі па справе сталі яе фотаздымкі на Маршах. Пракурор запрашваў для яе тры гады зняволення. Актывістка ўтрымліваецца ў СІЗА-1. Дар'я — актывістка, фемблогерка вядомая як "Дафна". У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены). Да затрымання Дар'я працавала мэнэджэркай па развіццю персанала.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 красавіка другі раз асудзілі па «пратэсным артыкуле» палітзняволенага Івана Зянько, асуджанага летась да пяці гадоў зняволення за тое, што на мітынгу адбіў з іншымі чалавека ад затрымання амапаўцамі. Тады на судзе ён заяўляў пра катаванні. Ужо ў калоніі супраць мінчука ўзбудзілі новую крымінальную справу за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Асноўным доказам віны з’яўлялася відэа, на якім «неўстаноўленая асоба» з заблюраным тварам на мітынгу ў Мінску інструктавала пратэстоўцаў, як стаць у «счэпку». Адвакат выказаў здагадку, што гэта супрацоўнік міліцыі. Дзяржабвінавачванне падтрымлівала пракурорка Аксана Саковіч.

5 красавіка 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля вынесены прысуд 28-гадоваму палітвязню Дзянісу Гапоненку— электрыку Гомельскай ЦЭЦ.

8 красавіка ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Ленінскага раёна Мінска 7 красавіка да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") асудзілі палітзняволенага жыхара Вілейкі Барыса Несцяровіча. Яго судзілі за ўдзел у адным мітынгу 23 жніўня — "Маршы Новай Беларусі". Пад вартай у СІЗА-1 34-гадовага вілейчука ўтрымлівалі пяць месяцаў. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Анастасія Ачалава.  Згодна версіі абвінавачвання, 34-гадовы жыхар горада Вілейка 23 жніўня 2020 года ў Мінску ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і груба парушаў грамадскі парадак. 

Ілюстрацыйнае фота 7 красавіка 2022 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару – 20-гадоваму Леаніду Шамаву. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

У гомельскай жаночай калоніі 7 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк. У гэты раз яе асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.  Як паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда, нікога з родных і сяброў насуд не прапусцілі. Пракурор запрасіў для Паліны год зняволення — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя. 

Марфа Рабкова Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Кацярына і Вольга каля 10 гадоў таму Кандытара Кацярыну Халавурт затрымалі крыху больш за месяц таму на вачах у 8-гадовай дачкі. Жанчына працавала ў кавярні недалёка ад Плошчы пераменаў, а год таму атрымала штраф у 15 базавых велічынь (на той момант – 405 рублёў) за ўдзел у Гордым жаночым маршы прафесій. Ён прайшоў 24 кастрычніка 2020 года напярэдадні ультыматуму, выстаўленага Святланай Ціханоўскай.