Раман Агнішчанка У Беларусі працягваюць выносіць прысуды па "справе Зельцера", звязаныя з пазбаўленнем волі.

27 і 28 верасня 2022 гады ў Маскоўскім судзе Брэста вынеслі прысуд палітвязню Раману Агнішчанку, якому прысудзілі два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мае выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3200 рублёў). Прысуд вынесла суддзя Марыя Аліферук. На судзе палітвязень заявіў пра поўнае прызнанне віны, у апошнім слове прасіў пра мяккае пакаранне — каб быць з жонкай, з якой яны пабраліся шлюбам незадоўга да затрымання.

Таксама 26 верасня на адзін год і сем месяцаў калоніі асудзілі палітзняволенага Віталя Грыгаля. Судовыя пасяджэнні прайшлі 21, 22 і 26 верасня. Рашэнне па справе вынесла суддзя Мінскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч. З улікам таго, што мужчыну затрымалі 29 верасня 2021 года, яму засталося адбыць прыкладна месяц пакарання.

Абодвух палітвязняў прызналі вінаватымі паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Яны былі затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Крыніца: Дваіх палітвязняў асудзілі да пазбаўлення волі паводле "справы Зельцэра"