У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 12 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Леанід Судаленка За два тыдні да затрымання кіраўніка Гомельскага аддзялення “Вясны” Леаніда Судаленка, на сайце Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага выйшла вялікае інтрэв’ю з ім. Які шлях прайшоў Леанід ад сельскага хлопчыка да вядомага ў Беларусі і за яе межамі праваабаронцы? Што рухала яго ў дзейнасці па адстойванню інтарэсаў простых грамадзянаў? Колькі скаргаў ён накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН? Адказы на гэтыя пытанні ў матэрыяле БДПЧ, які мы перадрукоўваем.

7 красавіка 2022 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару – 20-гадоваму Леаніду Шамаву. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 11 красавіка 2022 г.

Марфа Рабкова Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Майя Абромчык. Фота: КП. Былая жыхарка Мінска Майя Абромчык больш за 11 гадоў спрабавала прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка АМАПу, які пад час разгону “Плошчы” 19 снежня 2010 года, зламаў ёй нагу. Куды яна толькі не звярталася па дапамогу за гэты час: ва ўпраўленне ўнутраных спраў, пракуратуру, у Следчы камітэт, дайшла да Камітэта па правах чалавека ААН. Нарэшце 30 сакавіка 2022 года крымінальную справу аднавілі і… ў той жа дзень спынілі за сканчэннем тэрміну даўніны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу сакавіка фіксаваў захаванне тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За сакавік колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 42 чалавекі. ПЦ «Вясна» вядома пра не менш як 50 грамадзян, асуджаных у лютым па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за люты ў крымінальным парадку па палітычных матывах, складае 16% і 84% адпаведна.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 30 сакавіка за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году асудзілі мужа і жонку Дар’ю і Аляксея Арбузавых. Суддзя Анастасія Ачалава асудзіла па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) палітзняволенага Аляксея да 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за ўдзел у двух Маршах, а Дар’ю — да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у адным Маршы. 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 11 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: