Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.

Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.

Момант затрымання Аляксандра Кабанава. Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта нак сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў.

Блогер Сяргей Пятрухін Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта нак сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў.

Фота: Бабруйскі кур'ер. 23 сакавіка бабруйчане сабраліся адзначыць надыходзячы юбілей стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне праходзіла ў офісе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Прыкладна ў сярэдзіне імпрэзы прыйшоў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама падпалкоўнік Сяргей Рудзько. Ён хацеў папярэдзіць Таісію Кабанчук, каардынатара БХД па Бабруйску, аб адказнасці за правядзенне недазволенай акцыі, паведамляе babruysk.by.

Мікалай Чарнавус. Грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса з Баранавіч выклікалі позвай у Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту РБ на 10 гадзін 25 сакавіка. Двое міліцыянтаў прынеслі позву на работу. Актывіста на рабочым месцы не было, таму яны прыйшлі да яго дадому, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Мікалай Статкевіч. Аднаму з лідэраў БНК Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за заклікі да ўдзелу ў “Маршы годнасці і волі” 25 сакавіка. Пратакол аб здзяйсненні правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП складзены 21 сакавіка.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаюцца суды над затрыманымі напярэдадні актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Яўгенам Афнагелем і актывістам "Моладзі БНФ" Арцёмам Касаваравым. Паседжанне па справе Яўгена Афнагеля ўжо пачалося. Паводле інфармаціі праваабаронцаў, на судзе, акрамя Афнагеля, прысутнічаюць толькі суддзя Таццяна Мотыль і міліцыянты. Вядома, што актывіста судзяць па частцы 3 артыкул 23.34 КаАП ("парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства").

Вясна - пара, калі ў Беларусі набіраюць абароты шматлікія масавыя мерапрыемствы - дэманстрацыі, шэсці і мітынгі. Традыцыйнымі ў гэты час з'яўляюцца святкаванне абвяшчэння незалежнасці БНР - "Дзень волі", і акцыі з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе - "Чарнобыльскі шлях". Як прыняць удзел у масавым мерапрыемстве і пры гэтым не парушыць закон - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".

Расцяжка з надпісам Як паспеў паведаміць ПЦ "Вясна" сам актывіст Леанід Кулакоў, у каля 12 гадзін міліцыя ўварвалася да яго ў хату, пасля таго, як ён пад пагрозамі быў вымушаны адчыніць ім дзверы.