У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні 23 сакавіка. Такім чынам сілавікі намагаліся не дапусціць, каб яна патрапіла ў Мінск на Дзень Волі. Смірнову затрымалі ля пад'езда яе дома позна ўвечары і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на двое сутак, абвінаваціўшы ў «пераходзе вуліцы ў неналежным месцы» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы» (арт. 23.4 КаАП РБ).
На першым паседжанні 2 траўня, Смірнова хадайнічала аб допуску ў суд адваката і прадстаўленні часу для заключэння з ім дамовы. Суддзя Марына Буглак прадставіла ёй такую магчымасць і перанесла паседжанне на 4 траўня.
Сёння пасля шэрагу новых хадайніцтваў Смірновай, суд перанеслі ў чарговы раз, на 21 траўня.
У той жа дзень, 2 траўня, у Бабруйску пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы бабруйскай актывісткі Таісіі Кабанчук. Пратакол быў складзены таксама за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якое, згодна з пратаколам, мела месца пры яе прэвентыўным затрыманні 24 сакавіка. Пазней стала вядома, што тая ж суддзя Марына Буглак прадставіла ёй час для пошуку адваката. Наступнае паседжанне прызначанае на 14-30, 8 траўня.
Крыніца: Суд над актывісткай РЭП з Бабруйску перанесены ў чарговы раз Дапоўнена