Пасля сакавіцкіх падзей 2017 года, юрысты і валанцёры Праваабарончага цэнтру "Вясна" апыталі удзельнікаў мірных акцый пратэстаў, якія былі затрыманыя і асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў, пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятарах часовага ўтрымання ў Мінску і Жодзіна. Прааналізаваўшы атрыманыя дадзеныя, праваабаронцы прыйшлі да высновы пра тое, што правы адміністрацыйна арыштаваных не аднойчы парушаліся супрацоўнікамі устаноў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне, а ўмовы ўтрымання ў іх часцяком ўяўлялі з сябе форму жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання.

Анатоль Лябедзька. Фота БелаПАН Экс-лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька на міжнародным узроўні абскарджвае штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах, паведамляе "Гомельская Вясна".

Выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” і сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім ды Яўгенам Васьковічам адбудзецца 18 верасня ў грамадскім цэнтры “Кола”, піша mspring.online. Лісты палітвязняў

Мікалай Салянік у судзе. Фота: harodniaspring.org Старшыня абласной гарадзенскай арганізацыі АГП Мікалай Салянік аспрэчваў рашэнне суду Кастрычніцкага раёну ад 17 жніўня, піша праваабарончы сайт "Гарадзенская вясна". Тады суддзя Таццяна Гергель аштрафавала Саляніка агулам на 25 базавых велічыняў.

Мікалай Салянік у судзе. Фота: harodniaspring.org Старшыня абласной гарадзенскай арганізацыі АГП Мікалай Салянік аспрэчваў рашэнне суду Кастрычніцкага раёну ад 17 жніўня, піша праваабарончы сайт "Гарадзенская вясна". Тады суддзя Таццяна Гергель аштрафавала Саляніка агулам на 25 базавых велічыняў.

Абмеркаванне дакументальнага фільма Віктара Корзуна ў Рэчыцы Прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна выклікаў ажыўленае абмеркаванне сярод тых, хто прыйшоў на імпрэзу, што прайшла ў горадзе на Дняпры пры падтрымца ПЦ “Вясна”. Ці магчыма пазбавіцца таталітарнай спіралі, у чарговыя віткі якой увесь час трапляе наш народ?

У Віцебску паказалі “Паралелі” Віктара Корзуна Дакументальную стужку “Паралелі. Такое рознае падабенства” прэзэнтавалі ў Віцебску рэжысер Віктар Корзун і вядомая беларуская спявачка Кася Камоцкая – прадусарка праекту. “Гэты фільм уключае мазгі”, – прызналася падчас абмеркаваньня кінастужкі адна з глядачак журналісту "Віцебскай Вясны".

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц 13 верасня ў межах нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння прайшоў круглы стол «Беларусь - рэпрэсіі за фасадам «лібералізацыі», падрыхтаваны Беларускім Домам у Варшаве.

 У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска адбылося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі  ягоныя гонар, годнасць і дзелавую  рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў. 29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правяла папярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.

Яўген Скрабец. Фота: baj.by Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўгена Скрабца штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў), піша baj.by.