- Катэгорыя: Вясна
Улетку гэтага года мужа Анжалікі Калатазішвілі, грамадзяніна Грузіі Кахабера, арыштавалі па абвінавачанню ў распаўсюдзе наркотыкаў, піша mspring.online. Паколькі Анжаліке не давалі сустрэцца з мужам, у верасні яна аб’явіла галадоўку ля сцен магілёўскай турмы №2, дзе ўтрымлівалі Кахабера Калатазішвілі. Свайго яна дамаглася – ёй далі пабачыцца з мужам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Як вядома, 8 лістапада сябра арганізацыі ПЦ "Вясна" Алесь Буракоў быў выкліканы ў Кастрычніцкі РАУС г. Магілёва. Яму было прапанавана даць тлумачэнні ў сувязі з правядзеннем у дачыненні да яго праверкі органаў МУС па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь па “факце дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі ПЦ “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Сталі ведамы вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ г . Жодзіна ў сакавіку 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца «Вясны», былы адвакат Павал Сапелка пракаментаваў "Радыё Свабода" сітуацыю з падлеткам, які даў поўху «гарадавому». Праваабаронца лічыць, што міліцыянты мінімум двойчы парушылі заканадаўства, калі прыцягнулі падлетка да адказнасці і выклалі відэа з яго прабачэннямі ў інтэрнэт.
- Катэгорыя: Вясна
Пад слоганам «Розныя – роўныя» з 9 па 16 лістапада ў Беларусі праходзіў тыдзень мерапрыемстваў супраць расізму і антысэмітызму. У Віцебску ў межах гэтай кампаніі 11 лістапада прайшла Жывая бібліятэка.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса (“удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання”).