Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Нядаўна інтэрнэт выбухнуў навіной пра тое, што Следчы камітэт прапануе замяніць у крымінальным працэсе панятых гука- і відэазапісам ходу следчага дзеяння. Пра гэта стала вядома падчас прамой лініі з начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Алегам Шандаровічам, які назваў удзел панятых у следстве «архаічнай працэдурай». Ён таксама паведаміў, што адпаведная норма ўжо ўключаная ў законапраект, які ў цяперашні час знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Як стала вядома ПЦ “Вясна", палітзняволены Міхаіл Жамчужны пасля ўтрымання ў ШІЗА на працягу 90 сутак быў змешчаны яшчэ і на месяц ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын, юрыст БАЖа Алег Агееў Як стала вядома ГА "БАЖ", пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына.

Іаана Казана-Вішнявецкі. Фота: belapan.by У вялікім інтэрв'ю БелаПАН новая пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказалася аб ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.

Плакат, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу  мерапрыемстваў.

Генадзь Фядыніч у офісе Нягледзячы на ​​тое, што лідары незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік месяц таму, 3 верасня, падалі апеляцыйныя скаргі ў Мінгарсуд на прысуд, дата яе разгляду яшчэ не прызначаная. Гэта звязана з тым, што кіраўнікі прафсаюза разам з адвакатамі робяць заўвагі на пратакол судовага пасяджэння.

Фота з сайта vitebsk-region.gov.by Ваеннаслужачых пад «прыкрыццём» бязвыплатнай дапамогі ва ўборцы ўраджаю прыцягнулі да прымусовай працы на сельгаспрадпрыемствах Сенненшчыне. Пра гэта без якога-небудзь сарамлівасці паведамляецца на сайце Віцебскага аблвыканкама.

Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі. Фота: ПЦ "Вясна". Жыхарка Слаўгарада Анжаліка Калатазішвілі, якая мае інваліднасць першай групы, здолела ўсё ж дамагчыся сустрэчы са сваім мужам Кахаберам, які ўтрымліваецца ў магілёўскай турме №4, паведамляе mspring.online.

Алесь Дзянісаў. Фота з сайта harodniaspring.org Вельмі верагодна, што ў дачыненні да гарадзенскага журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыканта Алеся Дзянісава распачатая крымінальная справа, паведамляе "Гарадзенская Вясна". 

Плакат, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу запланаваных мерапрыемстваў.