Панядзелак, 12 Жнівень 2013

У Віцебску затрымалі распаўсюдніка ўлётак пра «Народны рэфэрэндум»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі актывіст Андрэй Андрэеў распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум». Пра яго затрыманьне паведаміла каардынатарка кампаніі “Гавары праўду” па Віцебскай вобласьці Лідзія Сагідуліна: за спадаром Андрэевым сачылі невядомыя з цывільнай машыны. Kалі ён увайшоў у адзін з пад’ездаў, праз пару хвілін увайшлі і яны, прапанавалі праехаць зь імі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.

У міліцэйскім пастарунку на актывіста склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, прадугледжаным артыкулам 22.9 КаАП (парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). 700 асобнікаў улётак былі канфіскаваныя. Цяпер Андрэя Андрэева чакае суд. Калі судзьдзя стане на бок супрацоўнікаў аховы правапарадку, актывісту пагражае штраф у памеры ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь.

Дыялёг